ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Пагроза cімвалаў… (частка 3)

На шляху да святасці

Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць...
9. БАФАМЕТ (зорка галавы казла)
Гэта найважнейшы сімвал сатаністаў. Ён уяўляе сабой галаву казла, упісаную ў круг. Пяць крайніх пунктаў галавы ўтвараюць пентаграму, скіраваную ўніз. Часам у гэтыя пункты або ў акружнасць запісаны розныя рунічныя знакі ці словы. Два верхнія канцы зоркі (рогі казла) сімвалізуюць адвечны дуалізм сусвету: дабро і зло. Асобны канец зоркі, скіраваны ўніз, паказвае на пекла і выражае сутнасць сатанізму: адмаўленне, пярэчанне, перавёрнутасць (апазіцыя да хрысціянства). Акружнасць у сімвале выражае абарону ад уплыву іншых дэманаў, а таксама моц і вечнасць.У многіх магічных ці сатанінскіх рытуалах удзельнікі абавязкова павінны знаходзіцца ўнутры кругу. Як пентаграма, так і бафамет выкарыстоўваецца сярод асноўных сімвалаў масонскага ордэна Усходняй зоркі (MOES). Гэтыя сімвалы навязваюць да біблейскай традыцыі (Ісая 14, 12; Адкрыццё 9, 1), на аснове якой узнікла паданне аб падзенні Люцыфера. Гэты знак выкарыстоўваецца рознымі музыкантамі (Venom, Slayer і інш.), а таксама ўсімі, хто сімпатызуе сатанізму.
    З пункту гледжання хрысціянства гэты знак абсалютна не можа выкарыстоўвацца вернікамі, бо наўпрост і адназначна сімвалізуе антыхрысціянскія сілы, сатанізм, бунт супраць Бога.
10. СВАСТЫКА (заламаны крыж)
Раўнабокі крыж з загнутымі (заламанымі) пад прамым вуглом улева канцамі быў распаўсюджаны ў старажытнаіндускай і кельцкай культурах. Ён сімвалізаваў сонца і агонь. Заламаныя канцы крыжа азначалі чатыры вятры, чатыры пары года, чатыры напрамкі свету. Сама ж назва “свастыка” перакладаецца з з санскрыту як “прыносіць шчасце”. Некаторыя лічаць, што гэты тэрмін быў сінонімам слова “талісман”. Найстаражытнейшыя выявы свастыкі датуюцца палеалітам (каля 100 000 гадоў т.н.). Розныя народы маюць свае назвы свастыкі: “gammadion” (грэч. склад чатырох літар “г”), “croix gammйe” (франц. “крыж гама”), “Hakenkreuz” (ням. “крукаты крыж”), “fylfot” (англ.), “сварыца” (славян.).
    Свастыка, закручаная канцамі ўправа, нібы паўтарае рух Сонца і сімвалізуе салярныя (сонечныя) культы. Як сімвал язычніцкіх багоў яна лічылася знакам плоднасці, шчасця. Свастыка, закручаная ўлева, з’яўляецца сімвалам ночы, магіі, дрэннай багіні Калі (Індыя). Трэба сказаць, што свастыка належыць да тых сімвалаў, значэнне якіх моцна мянялася ў залежнасці ад часа і культуры.
    Найстаражытнейшыя індыйскія свастыкі датуюцца 3,5 – 2, 5 тыс. гадамі да н.э. Па сённяшні дзень яны аздабляюць індуісцкія сакральныя кнігі. Пасля ўзнікнення будызму свастыку сталі называць таксама “слядамі Буды”. Свастыка выкарыстоўвалася старажытнаамерыканскімі плямёнамі як салярны знак. Старажытнагабрэйскія сінагогі ў Афрыцы і Палесціне таксама мелі ў арнаментах свастыку. У старажытных славян гэты сімвал быў вядомы пад назвай “сварыца” (ад бога Сварога) або “калаварот” і быў звязаны з салярнымі культамі. У германскіх плямёнаў сустракалася трохканечная свастыка (triskelion). Па сённяшні дзень яе можна сустрэць сярод арнаментаў, напр. у Сіцыліі.
    Аднак сучаснаму чалавеку свастыка найбольш асацыіруецца з гітлераўскім нацызмам. Лічыцца, што нацысцкая свастыка бярэ свой пачатак ад нямецкіх масонскіх арганізацый. У 1914 г. гэты сімвал упершыню быў публічна выкарыстаны маладзёжнай арганізацыяй “Wandervogel” як знак нямецкага нацыяналізму. У 1918 г. паўстала нямецкая арганізацыя “Thule” (назва звязана з востравам, адкрытым у Паўночным моры ў 4 ст. да н.э., які Пталамей лічыў канцом свету). Гэта была баварская ложа старапрускіх масонаў ордэна германцаў. Гэтай арганізацыяй кіраваў baron Sebottendorf” (сапраўднае імя - Adam Glauer), нямецкі бізнесмен і вандроўнік, ганаровы грамадзянін Турцыі, “магістр ордэна розенкрэйцаў”. Гэты чалавек, між іншым, фінансаваў распрацоўку нямецкай газавай зброі, якая была выкарыстана ў Першай сусветнай вайне. Арганізацыя, кіруемая ім, выкарыстоўвала свастыку як свой адмысловы знак. У 1920 г. доктар Friedrich Krohn, член Туле, вядомы акультыст, прапанаваў свастыку Гітлеру як знак нацыянал-сацыялізму. Свастыка ў белым коле на чырвоным фоне сімвалізавала ідэю руху (чырвоны колер – грамадства, белы – нацыяналізм, свастыка – пераможная барацьба арыйцаў). Цікава, што па праекту Крона свастыка была заламана традыцыйна (улева), але Гітлер загадаў павярнуць яе канцы ўправа, што сімвалізавала пратэст, адваротнасць, духоўную пагібель і чорную магію. У 1946 г., пасля паражэння нацыстаў, свастыка была забаронена. Але па сённяшні дзень яна выкарыстоўваецца як сімвал расістаў і нацыстаў.
    Для сучасных хрысціянаў гэты знак непрымальны. Як многія іншыя знакі, традыцыйная свастыка сустракаецца сярод старажытнахрысціянскіх сімвалаў (знак Хрыста-Сонца або Сэрца Езуса). Але ў наш час гэты сімвал мае адназначна акультнае, масонскае і нацысцкае значэнні і шырока выкарыстоўваецца антыхрысціянскімі арганізацыямі.
11. ТРОХВУГОЛЬНІК
Мнагазначны сімвал. У некаторым разуменні (абавязкова скіраваны ўверх) выкарыстоўваецца хрысціянамі як сімвал Найсв. Тройцы. У іншых значэннях ён папулярны сярод масонаў і акультыстаў. Трохвугольнік, скіраваны ўверх (т.зв. “трохвугольнік, што перадае”), з’яўляецца сімвалам мужчынскасці, а скіраваны ўніз (т.зв. “трохвугольнік, што прымае”) – сімвал жаноцкасці. Адпаведна гэтыя знакі лічацца сімваламі агню або вады, добрых духаў або злых. Пры злучэнні двух супрацьлеглых трохвугольнікаў паўстае т.зв. “гексаграма” – новы і багаты ў значэнні сімвал (глядзі рубрыку “гексаграма”).
    Для хрысціянаў трохвугольнік, скіраваны ўверх, прымальны як сімвал Найсв. Тройцы. Аднак непрымальныя наступныя сімвалы: 1) трохвугольнік, скіраваны ўніз, як знак пагарды да Найсв. Тройцы, адваротнасць, скіраванасць на пекла, 2) спалучэнне двух трохвугольнікаў, скіраваных уверх і ўніз (язычніцкая гексаграма).
12. ГЕКСАГРАМА (шасціканечная зорка, пячатка Саламона, Зорка Давіда)
Адзін з найважнейшых сімвалаў акультызму, які шырока выкарыстоўваецца для выклікання дэманаў. Акультысты звяртаюць увагу на тое, што гэты знак складаецца з двух павернутых у адваротным напрамку трохвугольнікаў (значэнне сімвала “трохвугольнік” глядзі вышэй). Такое спалучэнне трохвугольнікаў сімвалізуе ўзаемадзеянне супрацьлегласцяў дзеля працягу жыцця. Гексаграма (як “пячатка Саламона”) выкарыстоўвалася габрэямі, але не мела ніякага акультнага значэння. Магічны ці акультны сэнс гэты сімвал набыў пад уздзеяннем Кабалы. Як многія іншыя згаданыя тут сімвалы гексаграма выкарыстоўваецца ў картах Тарота і іншых прадметах акультызму.
    Для хрысціянаў гэты сімвал непажадана выкарыстоўваць, бо ён моцна звязаны з антыхрысціянскімі юдаістычнымі, кабалістычнымі і акультычнымі групоўкамі. Гексаграма не мае наўпрост антыхрысціянскага значэння, а ў пэўных сэнсах (напр. як Зорка Давіда) выкарыстоўваецца некаторымі прыхільнікамі Хрыста. У сувязі з маніпуляцыямі гэтым знакам трэба быць асцярожнымі ў яго выкарыстанні.
13. ВОКА ОРА
Сімвал “Вока Ора” (Horus) быў запазычаны акультыстамі з рэлігіі старажытнага Егіпта. Правае вока Ора сімвалізавала актыўнасць і будучыню, а левае – пасіўнасць і мінулае. Злучэнне гэтых двух знакаў сімвалізуе ўсяведанне і ўсемагутнасць. Як у старажытным Егіпце, так і ў акультызме Вока Ора рэкламуецца як абаронца ад дрэннага ўздзеяння, аднавіцель здароўя і новага бачання жыцця. Аднак на самой справе вочы Ора азначаюць адмысловыя “вокны” для памерлых душ (канал іх кантакту са светам) і вароты рэінкарнацыі. Сучасны акультызм у Оры бачыць Люцыфера – валадара пекла. Яго паўпрыкрытае Вока (Удыят) азначае, (нягледзячы на памылковае меркаванне некаторых, што сатана іх не бачыць), што ён пільна за ўсім сочыць (чытай ніжэй пра сімвал “Удыят”).
    Для хрысціянаў гэты сімвал абсалютна непрымальны, бо адназначна звязаны з сатанізмам і акультызмам.
14. ГАЛАВА КАЗЛА
Гэты сімвал запазычаны акультыстамі і сатаністамі са старажытнагерманскай міфалогіі, дзе ён азначаў Мендэса – ахвярнага казла. Даследчыкі таксама звязваюць гэты сімвал з паданнямі аб тампліерах, якія нібыта ім карысталіся. Некаторыя звязваюць гэты сімвал з сімвалам галавы Бафамета (глядзі вышэй), які шырока выкарыстоўваецца. Сатаністы бачаць у ім высмейванне (адваротнасць) ахвяры Хрыста – Пасхальнага Ягняці.Гэта адназначна сатанінскі сімвал і абсалютна не дапушчальны для нашэння яго хрысціянамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.