ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

19 верасня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Найдастойнейшы Пастыр нашай дыяцэзіі, Ваша Эксцэленцыя ксёндз-біскуп!
 
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай наша Заступніца, Вастрабрамская Божая Маці, пашырае над Вамі сваю няспынную апеку, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а добры Бог благаславіць святарскі і жыццёвы шлях. Жывіце доўга і будзьце здаровы! Няхай кожны Ваш дзень будзе мілы сэрцу і Богу, заўжды на твары свеціцца ўсмешка, а навокал будуць верныя, зычлівыя людзі. Мы дзякуем Вам за пастырскую апеку і клопат, за няспыннае развіццё нашай дыяцэзіі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юзаф Багдзевіч!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам усяго найлепшага. Прымі нашыя пажаданні, ойча наш любімы, Бо ўсімі ты – вельмі паважаны. Сёння малітвы гарачыя ўзносім ля алтара. Няхай келіх горычы здалёк Цябе абміне, Каб Ты жыў спакойна на гэтай слёз даліне. З Божай дапамогай здаровы і шчаслівы Мог доўга працаваць на гэтай Божай ніве. Колькі зорачак ясных стварыў Бог на небе, Столькі шчасця, ойча, мы жадаем табе. Жыві 100 гадоў або і даўжэй!
Парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаны ксёндз Пётр Вішнеўскі!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай добры Бог асвятляе сваёй ласкай і адорвае моцным здароўем. Няхай Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Шаноўны айцец Багуслаў Вуйтовіч!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, душэўнага спакою, добрых і сардэчных людзей побач. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Бога і людзей, клопат пра парафію, добрыя словы і ўчынкі.
З малітвай III ордэн, касцёльны камітэт, хор і моладзь з Гальшанаў
◊◊◊
Паважаны дзекан, айцец Вальдэмар Слота!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, душэўнага спакою, сардэчных людзей навокал і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Вернікі з Вялікай Бераставіцы з парафіі Перамянення Пана
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль паважанаму ксяндзу Крыштофу Янасу, злучаючыся з Вамі ў малітве, з-за адыходу да Божага дому дарагога бацькі.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.