ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

XXVI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў фарысеям: “Быў адзін багаты чалавек, які апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень цудоўна банкетаваў А нейкі жабрак, па імені Лазар, ляжаў каля ягонай брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея. Сабакі ж прыходзілі і лізалі струпы ягоныя.
    Памёр жабрак і ўзнесены быў анёламі на ўлонне Абрагама. Памёр і багаты і быў пахаваны. У пекле, будучы ў пакутах, ён узняў вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлонні ягоным. I, усклікнуўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб памачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым”. Але Абрагам сказаў: “Дзіця, успомні, што ты атрымаў ужо сваё дабро ў жыцці сваім, падобным чынам і Лазар - ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш. I да ўсяго гэтага паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так што тыя, хто хоча, не могуць перайсці адсюль да вас, ні адтуль да нас не могуць перайсці”. Тады сказаў ён: “Дык прашу цябе, ойча, пашлі яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў. Няхай засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты”. Абрагам адказаў: “У іх ёсць Майсей і прарокі, няхай слухаюцца іх”. А ён сказаў: “Не, ойча Абрагаме, толькі калі хтосьці з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца”. Тады Абрагам сказаў яму: “Калі Майсея і прарокаў не слухаюцца, то, калі хто і ўваскрэсне з мёртвых, не павераць”.

Лк 16, 19-31

Слепата сэрца – гэта прычына вечнай драмы
Здзіўляе ў евангелічных прытчах сінтэз думкі, заключанай у кароткіх сказах. Усяго некалькі радкоў, а колькі мудрасці ў іх! У апавяданні пра багача і Лазара Езус не гаворыць выключна пра несправядлівасць, што павінна быць кампенсавана,але закранае тэму вечнага жыцця. Ён вельмі выразна (для фарысеяў – скрыта) ўспамінае пра сваё Змёртвыхпаўстанне і прадказвае, што нават такі несумненны знак, як Яго пустая магіла, будзе адкінуты фарысеямі. Больш таго, яны зробяць усё, каб Яго не прызнаць і сцерці з людской памяці Змёртвыхпаўстанне Збавіцеля. У гэтых агідных намерах сродкам будуць грошы, дадзеныя жаўнерам, якія вартавалі магілу, падсунутая ім хлусня, так і знаёмства ў вышэйшых колах улады.
    Дзіўна, як часта вялікія Божыя справы, што датычаць чалавека, сустракаюць перашкоду, збудаваную з грошаў, розных адценняў фальшу і з уплываў у часовых уладах! Няхай сённяшняя прытча будзе для нас заахвочваннем, каб шырэй адкрыць вочы і заўважыць ужо тут на зямлі свайго бліжняга. Не сумнявайцеся, што прыйдзе момант праўды і мы ўбачым усё, што калісьці было закрыта перад намі, ад чаго мы адварочвалі позірк. Аповяд Езуса прыспешвае, каб з большай увагай мы выслухалі Яго словы – менавіта Ён з’яўляецца змёртвыхпаўсталым Збавіцелем. Ніхто не зможа апраўдаць сябе, што не ведаў, не разумеў. Няхай жа прытча пра багача і Лазара навучыць адказнасці за бліжняга і за нашую будучыню, што калісьці прыме форму вечнасці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.