ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

5 верасня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Звяжынскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць моцным здароўем. Мы просім Божую Маці, каб Яна ахінула Вас плашчом мацярынскай апекі, а святы апякун дапамагаў у кожнай хвіліне жыцця. Дзякуем за прыгожае Божае слова і добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны, Падвялікага, Скрундзяў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітальд Лазавіцкі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення на прыгожым святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Марыі Панны, стойкасці ў штодзённай працы і надзеі ў сэрцы, здароўя і зычлівых людзей вакол Вас. Сто гадоў!
З малітвай вернікі і касцёльны камітэт з касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з п. Паўднёвы і сям’я Рукшаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Міхал Стэцкевіч! Віншуем Вас з Імянінамі. Сардэчна жадаем Вам здароўя,цярплівасці ў працы, Божага благаславення і штодзённай апекі Марыі Панны. Дзякуем за Божае слова і прыгожы прыклад веры.
Парафіяне з вёскі Лапушна
◊◊◊
Паважаныя сёстры Марыя Стасевіч і Філатэя Ціхановіч! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста: міру, радасці і надзеі, што падбадзёраць, дапамогуць у цяжкія хвіліны і стануць крыніцай святасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і благаславенны, а Божая Маці - любімая. Няхай Езус адорыць Вас сваёй ласкай і здароўем, сілай і стойкасцю. Аддзяч, Божа, за малітвы і ахвяры.
Сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч Юрый Грыцко! Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, душэўнага спакою, зычлівых і пабожных вернікаў. Няхай добры Бог вядзе Вас шляхамі жыцця і заўжды апякуецца.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ са Слоніма
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Лысы! З нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў і благаславення, апекі Марыі Панны, душэўнага спакою, радасці, шмат сіл, няспыннага імкнення да мэты, задавальнення з-за рэалізацыі планаў і намераў, мноства новых ідэй, энтузіязму для абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі і любові, каб дапамагаць людзям знайсці праўду. Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
З малітоўнай памяццю сям’я Гайдзішаў і вернікі з капліцы ў Суражы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Часлаў Паўлюкевіч! Дзякуем Вам сардэчна за арганізацыю канікулаў з Богам для нашых дзяцей. Мы ўдзячны таксама моладзі, якая дапамагала ў гэтай справе.
З вялікай павагай дзеці і іхнія бацькі з г.п. Краснасельскі
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Людвік Станішэўскі! З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, добрых і сардэчных людзей побач, душэўнага спакою і ўсяго найлепшага. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Бога і людзей, за клопат аб парафіянах, за добрыя словы і справы.
Парафіяне з Гнезна
◊◊◊
Паважаны ксёндз Алег Жураўскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, сіл і нястомнасці ў штодзённай душпастырскай працы, усіх Божых ласкаў і апекі Марыі Панны ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя дзеці і іхнія бацькі з Наваельні
◊◊◊
Паважаны ксёндз Алег Жураўскі! З нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, пастаяннай апекі Марыі Панны, здароўя, нязгаснага энтузіязму, душэўнага спакою і зычлівых людзей.
Удзячныя парафіяне з Дварца
◊◊◊
Шаноўная сястра Клара! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, шчасця, радасці, стойкасці, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Бог цябе паклікаў да стану ўзнёслага, Каб годна ажыццяўляла памяць мукі Яго. Ты прысвяціла жыццё цноце і чысціні Для жывой веры, для Бога-Любові. Няхай Бог найлепшае са сваёй ласкі здзейсніць, Няхай тваё жыццё ўсё паблагаславіць.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Субель! З нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянінаў сардэчна жадаем Вам здароўя, сіл, шчасця, радасці, стойкасці ў святарскай працы, добрых і зычлівых людзей навокал, Божага благаславення і апекі Марыі Панны.
З малітвай удзячныя парафіяне з Чэневічаў, Ганчароў, Гіравічаў і спадарыня Аня з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, поспехаў, зычлівых людзей, сіл у нялёгкай святарскай працы і ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем, дарагі наш ойча, за працу і старанні, накіраваныя на тое, каб устанавіць фігуру св. Антонія, каб аднавіць касцёл. Няхай Бог узнагародзіць Вас стокроць, а Найсвяцейшая Маці і св. Антоній заўжды апякуюцца Вамі. Мы ўдзячны Богу за тое, што ў нас ёсць такі пробашч.
Парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яцку Маркелю з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, аптымізму, сонечных дзён, шчырых і верных парафіян і сяброў, міласэрнасці і Божага благаславення, апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог, які Вас паклікаў да святарства, дапамагае Вам сваімі ласкамі. Мы ўдзячны Вам за мудрыя словы, цёплую ўсмешку, за вялікую павагу да кожнага чалавека.
З малітвай былыя парафіяне з Зельвы,сем’і Трубеяў і Раманчукоў з Гродна
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пралат Вітальд Лазавіцкі! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, штодзённых радасці і душэўнага спакою, зычлівых людзей навокал.
Парафіяне з п. Паўднёвы (Гродна) і сям’я Рукшаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Анатолій Захарэўскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам шчодрых ласкаў Езуса Хрыста, апекі Яго Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады жыцця, плённай душпастырскай працы, любові бліжніх і павагі людзей,якія Вас акружаюць, шмат сіл і стойкасці, а таксама энтузіязму для абвяшчэння Божага слова.
З малітвай удзячныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітальд Лазавіцкі! З нагоды Дня нараджэння мы перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні: няхай Божая Маці заўжды будзе з Вамі, няхай у гэты радасны дзень Хрыстус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, як св. Яна. Аддзяч, Божа, за ўсё, што Вы зрабілі для нашай парафіі. Мы жадаем Вам здароўя на доўгія гады і сардэчных, шчырых людзей навокал сябе.
Удзячныя парафіяне з Тэоліна
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Аляксандр Раманоўскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага спакою, Божага благаславення і поспехаў ва ўсім.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Мы выражаем спачуванне і жаль паважанаму а. Вітальду Пяцельчыцу з-за адыходу да Бога дарагога бацькі.
Члены Круга ружанца Божай Маці з Лурду і св. Юзафа са Шчучына
◊◊◊
Мы выражаем спачуванне і жаль, злучаючыся з Вамі ў малітве, паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з-за адыходу да дому Айца дарагой мамы.
Члены Круга ружанца з вёскі Дуды

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.