ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VI Міжнародны фестываль “Magnificat'2010”

Беларусь

Сёлета Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2010” распачнецца 7 верасня ў Мінску, а затым працягне сваю працу ў Глыбокім, Удзеле і Івесі (Віцебская дыяцэзія). Завершыцца ён 11 верасня.
    У гэтым годзе ў конкурсе прымуць удзел прадстаўнікі 15 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Аўстраліі, Харватыі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Грузіі, Індыі, Канады, Літвы, Латвіі, Англіі. Праграма фестывалю абяцае быць вельмі насычанай і разнастайнай. Сёлета ў яе ўвайшлі 40 аўтарскіх прац: 28 дакументальных фільмаў, 7 анімацыйных і 5 тэлевізійных праграм. Адзін з анімацыйных фільмаў створаны маладымі аўтарамі з Латвіі і Беларусі ў межах міжкультурнага дыялогу. За шэсць гадоў на фестывалі было прадстаўлена больш за 270 творчых прац. У кантэксце хрысціянскага кінафоруму арганічна суіснуюць фільмы рэлігійнай і свецкай тэматыкі каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх аўтараў.Фестывалю папярэднічае конкурсны адбор дасланых прац. Акрамя гэтага, здзяйсняецца пераклад фільмаў і тэлепраграм на беларускую мову і робяцца дубліраваныя дыскі.
    Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” існуе пад патранатам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Галоўная мэта фестывалю — гэта евангелізацыя грамадства, падтрымка агульначалавечых каштоўнасцяў працамі беларускіх і замежных майстраў кіно і тэлебачання, створанымі ў розных хрысціянскіх традыцыях.
   Інфармацыя аб жыцці фестываля знаходзіцца на старонцы фестываля www.signis.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.