ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту

Слова рэдактара

Нумар 15 (308), 5 верасня 2010 Я хачу з радасцю паведаміць, што са згоды біскупа Аляксандра ў нашай дыяцэзіі паўстае новае ДУШПАСТЫРСТВА. З 3 кастрычніка 2010 г. пачне сваю дзейнасць душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Падчас сустрэчаў кожнага з нас чакае несамавітая супольнасць веры, малітвы, радасці і адпачынку. Гэта будзе час паглыбленай катэхезы і журналісцкай школы. Новыя магчымасці журналістыкі, роздум над журналісцкай этыкай, агульныя выезды і пілігрымкі абудзяць матывацыю душпастырства гродзенскага Касцёла. Мы разам будзем разважаць над тым, як найлепш зрабіць так, каб Евангелле з дапамогай сучасных мас-медыяў было абвешчана ўсім. Заступнікам нашага душпастырства будзе Божы слуга Ян Павел II, якога часта называлі “Папам мас-медыяў”, які заўжды называў журналістаў сваімі сябрамі. Разам будзем задумвацца над айцоўскім завяшчаннем Папы, які ў сваіх павучаннях часта гаварыў пра ідэалы, этычныя прынцыпы журналістаў і шматразова даваў канкрэтныя ўказанні для іх рэалізацыі.
Сучасныя мас-медыя з’яўляюцца магутным інструментам евангелізацыі, іх дапамогай карыстаецца таксама Касцёл у Беларусі. Нашай дзяржаве патрэбна ўсё больш журналістаў з кола людзей хрысціянскай культуры.
    Урачыстае адкрыццё дзейнасці душпастырства адбудзецца 3 кастрычніка б.г. у Пабрыгіцкім касцёле (вул. Карла Маркса). У 16.00 будзе цэлебравана ўрачыстая св. Імша ў касцёле, а пасля агульнай малітвы сардэчна запрашаем усіх на сустрэчу ў дом сёстраў-назарэтанкаў.
    Я спадзяюся, што праграма агульных сустрэчаў пакажа багатую тэматыку, звязаную з выклікамі, што стаяць перад Касцёлам, які прызваны да таго, каб усім абвяшчаць пасланне збавення. Сардэчна запрашаем усіх журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту нашай дыяцэзіі на агульную сустрэчу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.