ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Божы стыль XXI стагоддзя

Слова рэдактара

Нумар 14 (307), 18 ліпеня 2010 У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.
    Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а таму я павінен купляць адзенне фірмы “Puma”, у мяне павінен быць аўтамабіль “Пежо” і часцей я павінен хадзіць у піцэрыю. І гэта павінен быць такі стыль XXI стагоддзя? Гэтая тэндэнцыя, як падказваюць навукоўцы, з’яўляецца нашым скрытым эгацэнтрызмам. Я лічу, што такія чалавечыя “выдумкі” і “тэндэнцыі” толькі перашкаджаюць нам у жыцці. А колькі ж ёсць у сучасным свеце такіх выдумкаў – пачынаючы ад першай літары нашага імя і заканчваючы праблемай выбару даты смерці ці меркаваннем, які колер скуры будзе мець народжанае дзіця.
Ці існуюць у нашых сувязях з Богам аналагічныя тэндэнцыі і выдумкі? Бог ведае добра кожнага з нас. Ён жадае для нас дабра. Мы павінны быць гэтым захоплены. Магчымасць паказаць сябе перад Богам дадзена толькі чалавеку. І для гэтага людская істота не патрабуе ніякай канцэпцыі ці выдумкі. Мы стаім перад Богам заўжды ў праўдзе. Чалавек зразумее сябе, калі прыме да канца Хрыста. У Божых руках адбываецца наша ўнутраная перамена.
    А таму, гаворачы сённяшняй мовай, нашае жыццё павінна быць пранізана Божым стылем. Чалавек павінен няспынна навяртацца, паўставаць з уласных грахоў і слабасцяў. Жыццё ў асвячальнай ласцы з’яўляецца, менавіта, Божым стылем людскога існавання. Гэта – нялёгка, але магчыма. Гэтаму вучаць нас тысячы прыкладаў жыцця святых. Дапамагае нам у гэтым Касцёл, ведучы нас да Бога, з якім мы адчуваем сябе бяспечней.
    Выкананне ў сваім жыцці Божага навучання гарантуе нам добрае духоўнае і псіхічнае здароўе, дае радасць, шчасце і Божы супакой у сэрцы. Няхай менавіта гэта будзе стылем нашай зямной вандроўкі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.