ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Розумам, сэрцам і целам – з Богам

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
«Прыкладзіце ўсе намаганні, фарміруючы сэрца цнотамі, розум – навукамі, цела – практыкаваннямі» Ксёндз Станіслаў Канарскі,SP.
14 – 17 чэрвеня б.г. у пасёлку Паўднёвы (г. Гродна) і ў парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-н Дзевятоўка) прайшла II парафіяда дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”.
    Парафіяда была праведзена ў рамках аўтарскай праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” у Варшаве, якая засяроджваецца на асноўных паняццях старагрэчаскай трыяды: стадыён – тэатр – святыня. У сёлетняй парафіядзе ўдзельнічала 290 дзяцей і маладых людзей з 18 парафій нашай дыяцэзіі, а дапамагала яе арганізатарам 30 валанцёраў з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, пас. Паўднёвы) і парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка).
14 чэрвеня б.г. вечарам у касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ (пас. Паўднёвы) біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх, хто прыбыў на парафіяду, і цэлебраваў урачыстую св. Імшу, якая афіцыйна пачала II парафіяду дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі. Пазней для дзяцей і моладзі быў арганізаваны канцэрт ансамбля з ВДС з Гродна “Ave”. Гэта была агульная малітва, выражаная песнямі, якая, напэўна, з’яўляецца прыгожым спосабам праслаўлення Бога. У наступны дзень пасля ранішніх малітваў удзельнікі парафіяды паехалі ў касцёл імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў м-н Дзевятоўка. Для ўдзельнікаў парафіяды спачатку прайшоў конкурс, які праверыў веды з жыцця і гісторыі Касцёла, а дакладна пра Яна Марыю Віянэя, а таксама адбыўся конкурс на тэму: “Жыццё і дзейнасць апосталаў у Евангеллі”, дзе яго ўдзельнікі паказалі свае веды Бібліі. Гэта патрабавала шмат падрыхтоўкі, за што ўдзельнікі конкурсаў былі вельмі ўдзячны ксяндзам і катэхетам са сваіх парафій. Мастацкі конкурс пад дэвізам: “Ян Марыя Віянэй – пробашч з Арс”, сугучны году Святарства, паказаў не толькі мастацкія здольнасці яго ўдзельнікаў, але і несамавітую фантазію. Пасля поўдня адбыўся тэатральны і музычны конкурсы: “Sacro Song” (песень на рэлігійную тэму) і “Музыка – гэта маё жыццё” (твораў адвольнай тэматыкі). Тэатральныя сцэнкі расказалі пра сэнс жыцця, пра спакусы, якія падсцерагаюць чалавека і пра тое, як ім супрацьстаяць, дзякуючы Божай апецы. Песні пра любоў Бога да людзей, іхнюю тугу па Творцы, якія праслаўлялі Найсвяцейшую Панну, радасць жыцця навявалі роздум і суцяшэнне, захаплялі мелодыяй і ўзнёслымі словамі. Увянчэннем дня было тэатральнае прадстаўленне, якое паказалі маладыя артысты з тэатру імя Яна Паўла II з парафіі з м-на Дзевятоўка.
    Трэці дзень парафіяды быў асабліва ажыўлены. Дзеці і моладзь разам з арганізатарамі прыбылі на цэнтральны гарадскі стадыён. Падрыхтоўка да конкурсаў, барацьба за перамогу, спрэчкі аб тым, хто – лепшы, смех і радасць панавалі ў гэты дзень. Дзеці і моладзь былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі і спаборнічалі ў многіх спартыўных конкурсах. Алена Чурык і Вераніка Бурава з Росі былі толькі балельшчыкамі за каманду па футболу з Ваўкавыска, таму што з Росі прыехала мала дзяцей, каб стварыць уласную футбольную каманду. Дзяўчынкі спаборнічалі ў кіданні мяча і ў мастацкім конкурсе: яны малявалі касцёл і аблокі, на якіх стаіць крыж, а пры ім – св. Ян Марыя Віянэй, які адгаворвае ружанец.Лаўра і Юстына з парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа з Гродна заявілі, што яны захоплены ўдзелам у парафіядзе і атмасферай шчырасці і радасці, якая панавала там. Яны шкадавалі, што з іхняй парафіі прыбыло толькі пяць чалавек, таму што ў іхніх калегаў праходзілі экзамены ў школе. Лаўра іграла ў тэніс, а Юстына была задаволена, што атрымала падчас конкурсу на веданне Бібліі 11, 5 пунктаў з 20 магчымых. Вечарам ўдзельнікі парафіяды паглядзелі фільм пра заснавальніка а. Юзафа Ёнца таварыства “Парафіяда імя св. Ю. Каласанса” у Варшаве.
    У апошні дзень парафіяды біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай Эўхарыстыі ў касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ (п. Паўднёвы). Ксёндз Павел Салабуда абвясціў казанне. Маладыя людзі,звяртаючыся да пастыра дыяцэзіі з падзякамі за душпастырскую апеку, падкрэслілі, што іхняе самае вялікае жаданне: каб удзел у трыядзе: святыня – тэатр – стадыён прынёс у іхняе жыццё шчодры плён. Біскуп пажадаў усім, каб гэтая сапраўдная Божая радасць, якая панавала на парафіядзе, выпраменьвалася з сэрца кожнага маладога чалавека штодзённа. Пасля св. Імшы пераможцы спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў атрымалі з рук біскупа Аляксандра шматлікія ўзнагароды і дыпломы. У агульнай класіфікацыі перамагла зборная каманда з парафіі імя св. Сям’і з Ліды. Другое месца заняла – з парафіі імя Узвышэння св. Крыжа (Ліда-Фара), трэцяе – з парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка).
    Разважанні

    Марыя Куель, каардынатар праграмаў таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” з Варшавы.
    Звыш 10 гадоў моладзь разам з апекунамі з Гродзенскай дыяцэзіі прыязджае па нашаму запрашэнню на фіналы Міжнароднай парафіяды ў Варшаву. Былі таксама групы з іншых дыяцэзій Беларусі. Калі зарадзілася ідэя арганізаваць у Гродне I парафіяду для дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі, то мы пачалі апрацоўваць яе праграму з улікам беларускіх рэаліяў. Я хачу падкрэсліць асаблівы ўдзел цяперашняга дырэктара парафіяды дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі ксяндза Артура Малафея, які на працягу многіх гадоў прыязджае да нас з моладдзю з парафіі (г. Гродна – Аўгустовак). Ён адданы ўсім сэрцам справам дыяцэзіяльнай парафіяды і аддае ўсяго сябе, каб дзеці і моладзь, згодна з ідэяй парафіяды, былі бліжэй да Бога цераз агульную малітву, музыку, тэатр і спартыўныя спаборніцтвы. Паўстала ідэя, каб арганізаваць парафіяду ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Мы, арганізатары, спадзяёмся, што ў будучым дзеці і моладзь з усёй Беларусі будуць сустракацца ўжо падчас агульнакраёвай парафіяды, менавіта, у Гродне.

    Ірына Хільмановіч, Гродна, пар. імя Найсвяцейшага Адкупіцеля.
    Я ўдзельнічала ў фіналах XX Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі ў Варшаве. Я не забуду ніколі тых цудоўных хвілінаў. Тады я даведалася, чым ёсць супольнасць каталіцкай моладзі з розных дзяржаваў, якая ўтварылася на працягу некалькіх дзён. У мяне з’явіліся новыя сябры, мы разам маліліся на розных мовах, спявалі песні і прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Той час быў дастатковы для нас, каб стаць адной сям’ёй у духоўным плане. Аналагічнае я адчула і цяпер падчас парафіяды ў Гродне. У мяне ёсць шмат сяброў з Воранава, Ваўкавыска і з Гродна. Але самае важнае для мяне - яднанне ў малітве, якая як довад нашай веры, яднае дзяцей і моладзь нашага веравызнання.

    Марына Ануфрыева, Ваўкавыск, пар.імя св. Вацлава.
    У першы дзень побыту ў Гродне я тужыла па бацькоўскім доме. Але пасля я пачала адчуваць сябе, як дома, чаму садзейнічала атмасфера сяброўства, шчырасці і адкрытасці маіх маладых і старэйшых калегаў, а таксама ўдзелу ў парафіядзе ксяндзоў. Я мяркую,мы даказалі аб сваёй веры не толькі малітвай, але і ўдзелам у спаборніцтвах і ў конкурсах. Я адчула гэта так, як бы ўсе нашыя здольнасці мы аддавалі Богу. Я вельмі б хацела, каб такіх маладзёжных сустрэчаў з розных парафіяў дыяцэзіі было больш. Для нас – вельмі важна, каб дзякуючы нашай веры Бог даў нам магчымасць пазнаваць свет і знаходзіць новых сяброў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.