ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус адказаў яму: “У Законе што напісана? Як чытаеш?”
    Той сказаў у адказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як самога сябе”. Езус сказаў яму: “Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць”.
    Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?”
    Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на свайго асла, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?”
    Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”.

Лк 10, 25-37

Міласэрнасць з’яўляецца нашым правам
Езус прыйшоў на зямлю, каб нас збавіць і расказаць нам аб усім, што мы павінны ведаць аб нашым Айцу ў небе. Усё астатняе ў нашай веры з’яўляецца вынікам збавеннага дзеяння і нашых ведаў пра Бога. У нас дзейнічае збавенная моц Хрыста, дзякуючы якой для нас адкрыта неба. Гэтая Божая моц павінна сустрэцца ў тленным жыцці з нашай згодай быць вучнем Хрыста. Таму Евангелле не датычыць толькі якога-небудзь фрагменту ці абранай вобласці жыцця. Яна ахоплівае ўсё нашае існаванне: тленнае і вечнае, дае падставы і магчымасці дасканалага сінтэзу паміж тым, што ёсць у нас Божае і тым глыбінным, чалавечым. У запаведзі любові Бога і бліжняга Творца і іншы чалавек названы на адным дыханні, так як бы паміж імі не было вялікай розніцы.
    Падчас Апошняй Вячэры Езус даў апосталам (а таму і Касцёлу) новую запаведзь, каб яны любілі адзін аднаго так, як Ён любіў іх: ні ў кога няма большай любові, чым тая, калі хтосьці аддае сваё жыццё за сваіх сяброў.
    У наступных стагоддзях існавалі розныя погляды наконт хрысціянаў. Часцей за ўсё яны былі крытычныя, часам, нават, фальшывыя, што давала пачатак ганенням. Нягледзячы на тое, што прайшло столькі часу, нічога не змянілася. Навучанне Хрыста не змянілася ані на ёту. Міласэрнасць застаецца для хрысціянаў іхнім правам і абавязкам, нягледзячы на розныя погляды ці акалічнасці, якія распаўсюджаны.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.