ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Ці вернік чытае каталіцкі друк?

Слова рэдактара

Нумар 12 (305), 20 чэрвеня 2010
Ё
сць шмат прыгожых выданняў, якія выходзяць у свет на цудоўнай паперы з якаснымі фотаздымкамі. Часам я люблю прагартаць некаторыя з іх, каб паглядзець, як жывуць іншыя, што адбываецца ў свеце. Але калі я чытаю гэтыя прыгожыя каляровыя выданні, то мяне доўга не пакідае адна думка: усё, што знаходзіцца ў іх, мае так няшмат агульнага з маім жыццём, з жыццём маіх знаёмых, а перш за ўсё – з жыццём верніка. Даўно мяне хвалююць пытанні: “Ці вернік чытае каталіцкі друк?”, “Ці ён памятае пра сваё рэлігійнае выхаванне?”, “Ці ўсведамляе тое, што ён можа быць нясталым у духоўным плане?” Маё жыццё – гэта найбольшы Божы дар, у якім Творца павінен займаць першае месца. Я падумаў: можа гэта цікавіць яшчэ каго-небудзь. Можа, варта прысвяціць некалькі хвілінаў, каб паразважаць над уласным жыццём.
Таму мы аддаём у Вашыя рукі гэты спецыяльны нумар, дзе, на нашу думку, павінны былі апынуцца дзве важныя і актуальныя тэмы, якія датычылі нашага рэлігійнага жыцця.
    Па-першае, беатыфікацыя кс. Юрыя Папялушкі. Яго казанні былі і застаюцца для нас усіх вельмі актуальнымі, таму што ён звяртаўся да звыклага чалавека і гаварыў пра яго. Жыццё – гэта дабро, якое Бог дае нам. Рэдка хто гаворыць ясна, чым ёсць дабро. Усе дапускаюць, што як-небудзь на інтуітыўным узроўні мы разумеем гэта. А благаславёны кс. Юрый Папялушка навучаў заўжды і ўсюды аб тым, чым ёсць дабро: меншае, большае, сапраўднае дабро. Пазнаёміцца з яго навучаннем можна і на старонках нашай газеты.
    Іншая вельмі важная тэма ў гэтым чэрвеньскім выданні – ліпеньская пілігрымка да Каралевы Нашых Сем’яў, якая чакае нас у Тракелях. У гэтым годзе прыпадае II гадавіна каранацыі цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці. Год назад многія з нас прысутнічалі ў Тракелях падчас каранацыі абраза. Няхай і ў гэтым годзе прыбудзе нас вялікае мноства на Тракельскія палі. Божая Маці можа быць для нас настаўніцай шчаслівага жыцця.
    Жадаю Вам, дарагія чытачы, урачыстых хвілінаў адпачынку з Богам, а рэдакцыі – умення надалей захапляць чытачоў чарговымі старонкамі сваёй газеты.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.