ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

У людской слабасці відаць усемагутнасць Бога

З жыцця Касцёла

20 – 21 мая б.г. у нашай семінарыі прайшоў навуковы сімпозіум. Адным з дакладчыкаў на ім быў біскуп Антоній Коша з Кішынёва. З ахвотай ён згадзіўся расказаць нам пра жыццё Касцёла ў Малдавіі.
Ваша Эксцэленцыя, упершыню Вы прыехалі ў Беларусь. Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе, каб нашыя чытачы маглі з Вамі пазнаёміцца.
    Я нарадзіўся ў Румыніі ў 1961 годзе. Мая сям’я была вельмі рэлігійнай і вялікай: з васьмі дзяцей 3 з іх сталі святарамі. Я скончыў семінарыю ў Ясах (Румынія). Яскі біскуп завёз мяне ў Малдавію ў 90-ыя гады. Тады былі ўжо магчымасці займацца душпастырскай дзейнасцю ў гэтай краіне. Я пачаў працаваць у якасці вікарыя ў Кішынёве. Пасля году працы стаў пробашчам. Не ведаю, ці было штосьці падобнае ў гісторыі, але апостальскі нунцый з Масквы Коласуонно па тэлефоне назначыў мяне пробашчам. Тады я званіў яму, каб сказаць, што парафія асталася без пробашча, які быў з Рыгі і вырашыў вярнуцца ў Латвію. Я сказаў, што для гэтай супольнасці патрэбен пробашч, а ён мяне спытаў, хто я - такі. Я растлумачыў яму ўсё і ён сказаў мне, што з сённяшняга дня я стаў пробашчам і ў нядзелю я павінен быў абвясціць усім парафіянам, што нунцый назначыў мяне пробашчам ў гэтую парафію. У нядзеля я абвясціў, што я - пробашч гэтай парафіі. Тады была складаная сітуацыя, таму што я не ведаў яшчэ добра польскай мовы. На працягу пэўнага часу я стараўся вывучыць гэтую мову. Пазней шукаў ксяндзоў і мы пачалі ствараць іншыя парафіі вакол Кішынёва. Два ксяндзы стварылі вялікія парафіі ў Бельцах і ля Днестра. З 1993 г. Ян Павел II стварае апостальскую адміністратуру ў Малдавіі і назначае мяне яе адміністратарам. Тады было мне 33 гады. Мне было вельмі цяжка, таму што я не меў вялікага вопыту, але ж Бог выбраў мяне і значыць гэта – Яго воля ў адносінах да мяне, нягоднага. У людской слабасці відаць Божая ўсемагутнасць. Для мяне гэта было самае важнае, я зразумеў, чаму Бог паклікаў мяне. Тады мы працавалі шмат і ніхто не ведае, колькі было зроблена памылкаў. На працягу 7 гадоў я ствараў разам з ксяндзамі розныя парафіі. У 2001 годзе адміністратуру ў Малдавіі паднялі да рангу дыяцэзіі і мяне назначылі біскупам Кішынёва.
Дзе Вы атрымалі біскупскую сакру?
    Я атрымаў біскупскую сакру з рук папы Яна Паўла II у Рыме.
    Які дэвіз Вашага гербу?
    Дэвіз майго гербу такі: “Omnia in Christi”. Я хацеў гэтым самым падкрэсліць, што мы – падзелены, але ж павінны быць разам ля Хрыста. У сваім гербе я памясціў Stela Maris, чым хацеў падкрэсліць духоўнасць сваю і маіх людзей, якія заўжды моцна любілі Божую Маці. У гербе ёсць апостальскія ключы, таму што я быў апостальскім адміністратарам.
    Дзе знаходзіцца Ваш край?
    Малдавія суседнічае з Украінай і Румыніяй.
    Колькі насельніцтва жыве ў Малдавіі?
    4 мільёны.
    Якая мова ў Малдавіі з’яўляецца дзяржаўнай?
    Румынская.
    Ваша Эксцэленцыя, вельмі прашу Вас расказаць пра сітуацыю каталіцкага Касцёла ў Малдавіі.
    У Малдавіі ёсць вялікія мясцовасці, дзе жывуць католікі: каля Бельца, дзе ёсць 6 парафій. У Бельцах жыве шмат палякаў, яны падзелены на 6 супольнасцяў. У кожнай парафіі ёсць адзін ксёндз і ёсць адна парафія, у якой працуюць айцы-францысканцы.
    Ваша Эксцэленцыя, колькі святароў працуе ў Малдавіі?
    У нашай краіне працуе каля 20 душпастыраў.
    У Малдавіі працуюць мясцовыя святары?
    З самага пачатку было 3 дыяцэзіяльныя мясцовыя святары, а цяпер застаўся толькі адзін, а таксама ёсць некалькі мясцовых ксяндзоў-сэрцанаў.
    Ці ёсць пакліканні сярод маладых людзей?
    Два семінарысты вучацца ў Ясах (Румынія) і таксама два (у сэрцанаў) - у Стадніках (Польшча).
    Ці ёсць у Малдавіі свая семінарыя?
    На жаль, яе у нас няма. Я пасылаю маладых людзей, якія чуюць Божы голас у сэрцы, або ў Грудэк (Украіна), або ў Санкт-Пецярбург (Расія) ці ў Румынію. Усё залежыць ад таго, якую мову ведае кандыдат да святарства. Калі ён – малдаванін, то я пасылаю яго вучыцца ў Румынію.
    Ваша Эксцэленцыя, Вы будзеце чытаць рэферат на тэму: “Які павінен быць святар?” Які павінен быць ксёндз у Гродне, Кішынёве - святар XXI стагоддзя?
    Тое, што я чуў ужо на сімпозіуме, то магу сказаць, што святар павінен вярнуцца ў вячэрнік і прызнаць, што Езус з’яўляецца Адзіным і Вялікім Святаром, а ўсе мы ўдзельнічаем ў Яго святарстве. Гэта не павінна нас (ксяндзоў) узвышаць над людзьмі, таму што ўсе мы – святарскі народ, дзякуючы сакрамэнту Хросту. Калі ж ксёндз будзе аддаляцца ад людзей, то тады не будзе адзінства Хрыстовага Святарства. Кожны з нас выконвае сваю ролю ў Містычным Целе Хрыста і мы знаходзімся разам. У гэтым нам вельмі дапамагае Божая Маці. Я так думаю, што святары трэцяга тысячагоддзя павінны быць Марыйнымі ксяндзамі. Калі святар любіць Марыю Панну, то тады ён знаходзіцца бліжэй да Езуса.
    Ваша Эксцэленцыя, што Вы можаце сказаць пра Касцёл у Малдавіі 20, 30 гадоў назад і цяпер. Ці ён развіваецца?
    Паколькі нашая дыяцэзія – невялікая, то ўсё відаць: і добрыя і злыя справы. Безумоўна, можна заўважыць развіццё нашага Касцёла, таму што паўстае тое, чаго там не было: парафіі, касцёлы, новыя структуры. Я так мяркую, што нам трэба абысці адну небяспеку: нельга развівацца вельмі хуткімі тэмпамі, таму што тое, што нам даецца вельмі хутка і лёгка, можа пазней прынесці для нас шкоду. Сёння мой абавязак – паглыбляць веру, фарміраваць сталага верніка. Таму мы хочам стварыць Катэхетычны інстытут для свецкіх асобаў. І ва ўсіх гэтых справах я думаю не толькі пра колькаснае развіццё, але перш за ўсё – пра якаснае.
    Што Вы пажадаеце вернікам Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі?
    Я захапляюся гэтым веруючым народам на Гродзенскай зямлі. Хоць я не быў яшчэ ў многіх мясцінах вашай краіны, але там, дзе быў, то бачу гэты малады Касцёл у Беларусі. Я жадаю, каб Малдавія была такая ж самая ў рэлігійным плане, як тут. Я хачу, каб ніколі людзі “не забаўляліся“ сваёй верай. Гэта – самы каштоўны скарб і трэба пра яго моцна і няспынна дбаць. Дар веры – найкаштоўнейшы і яго можна лёгка страціць. Хрыстус любіць кожнага з нас. Дазвольце ж прысвяціць сябе Яму, каб Ён праводзіў нас па дарогах жыцця.
    Дзякую Вам за размову.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.