ГРОДНА
Панядзелак,
06 мая
2024 года
 

Добры час для шчырасці

Слова рэдактара

Нумар 11 (304), 6 чэрвеня 2010
Ш
чырасць – гэта праўда. А праўда не адбірае ніколі свабоды. Напэўна, кожны з нас звярнуўся некалькі разоў у жыцці да каго-небудзь так: “Я буду з табой шчыры” або “Я скажу табе праўду”. Але ці лёгка нам гаварыць праўду? Напрыклад, сказаць старэйшай асобе, што яна – смяротна хворы чалавек? Ці паведаміць дзіцяці, што яго бацькі разводзяцца? Ці муж (жонка) заявіць жонцы (мужу), што ёй (яму) здраджвае? Такіх дылемаў – мноства ў жыцці і мы часта стаім на раздарожжы: як справіцца з гэтым у сваім уласным жыцці? Прыходзяць у галаву чарговыя пытанні: “Ці заўжды мы павінны гаварыць праўду?”, “Ці чалавек падрыхтаваны пачуць яе?” , “Ці на самай справе мы гатовы для шчырых адносінаў?”, “А што значыць для верніка быць шчырым перад Богам?”, “Якія ёсць прычыны таго, што чалавек баіцца быць шчырым перад Богам?”
На ўсе вышэй прыведзеныя пытанні Езус дае нам адказ: “Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне” (Ян 14, 6). Вернік не павінен накладваць на сябе “макіяжу маны” сённяшняга свету, але павінен няспынна бачыць у сабе Божы вобраз. Можа, людская істота не заўжды гатова, каб пачуць праўду, але Бог падрыхтаваны заўжды для таго,каб кожны з нас быў праўдзівы перад Ім. Няма іншага шляху да Бога, чым шчырасць. Перад Богам шчырасць не мае межаў.
    Хрысціянін, які не праўдзівы перад Богам, ніколі не знойдзе для сябе добрага месца на зямлі. А калі чалавек шчыры перад Богам, то тады ён шчыры і перад самім сабой і ўражлівы на патрэбы іншага чалавека. Старэйшыя людзі гавораць заўжды, што нават, найгоршая праўда – лепшая, чым яе недахоп. Кожнаму з нас трэба вучыцца ад дзяцей, якія - бязмежна шчырыя. Чалавек, які гэта разумее і імкнецца гэтым жыць, з’яўляецца вялікім святым, таму што напэўна,нялёгка прызнацца ў граху і ў сваёй слабасці. Але адкрыць перад Богам усе закуткі ўласнага сэрца - гэта робіць яго шчаслівым.
    Давайце будзем памятаць, што шчырасць павінна служыць дабру. Я заахвочваю ўсіх быць шчырымі. Не бойцеся жыць па-хрысціянску. Шчырая асоба – гэта Божы чалавек. З пачаткам у нашых святынях чэрвеньскага набажэнства я заахвочваю вас быць шчырымі перад Найсвяцейшым Сэрцам Езуса Хрыста, таму што шчырасць зробіць свабодным наш народ. І менавіта аб гэтым мы можам прасіць падчас супольнага адгаворвання літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  240

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.