ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Добры Пастыр

Семінарыйная газета

Рэктар ксёндз  Юзаф Станеўскі
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Чацвёртая Велікодная нядзеля з’яўляецца нядзеляй Добрага Пастыра, а таксама - Сусветным днём малітваў за святарскія і манаскія прызванні. Езус з’яўляецца добрым пастырам, які не ўцякае перад небяспекай. Таму я – не самотны, мая самотнасць і бездапаможнасць перад абліччам цяжкасцяў была пераможана і я магу з большым супакоем ісці па жыцці.Езус, адыходзячы з зямлі, запэўніў, што нас не пакіне сіротамі. Таму ён аставіў нам дапамогу, якая адпавядае маім жаданням: ксяндзы. Гэта яны ўмацоўваюць чалавека моцай Хрыста ў сакрамэнтах, дапамагаюць нам сустрэць жывога і сапраўднага Езуса ў св. Камуніі, паказваюць нам шлях сярод складанасцяў жыцця. Можа хтосьці скажа, што яшчэ не адчуў гэтага, не сустрэў такога святара. Сёння ж усклікніце, браты і сёстры, услед за папам Бэнэдыктам XVI: “Марыя, Маці Касцёла, беражы кожнае, нават самае меншае “зерне” прызвання ў сэрцах тых, каго заклікае Бог, каб яны былі бліжэй да Яго і пераймалі Хрыста. Няхай Марыя пасадзейнічае таму, каб гэтае “зерне” стала квітнеючым дрэвам са шматлікімі пладамі для дабра ўсяго Касцёла”.
Узмоцніце заклікам нашых сэрцаў жаданне нашага Пастыра біскупа Аляксандра: “Пане, пашлі працаўнікоў на жніво ў Гродзенскай дыяцэзіі. Дай святарам гродзенскага прэзбітэрату і алюмнам семінарыі ў Гродне, дзякуючы заступніцтву святога пробашча з Арс, сэрца, падобнае да сэрца Твайго Сына. Абудзі з дапамогай Святога Духа шматлікія прызванні ў маладых хлопцах і дзяўчатах”. І дадайце яшчэ сваю ціхую малітву і цярпенне за святарскае прызванне свайго сына ці ўнука.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.