ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Місіянерскі гурток

Семінарыйная газета

Дарагія чытачы!
У адным з папярэдніх нумароў газеты “Слова Жыцця” мы прапанавалі Вам артыкул пра пачатак дзейнасці місіянерскага кружка ў нашай семінарыі. Тады было зазначана, што сустрэчы членаў нашага клерыцкага кружка адбываюцца два разы ў месяц ці раз у два тыдні. Падчас адной з такіх сустрэчаў мы вырашылі, што для кожнай чарговай сустрэчы члены місіянерскага кружка падрыхтуюць рэферат, які пазнаёміць слухачоў з сітуацыяй Касцёла ў пэўным місіянерскім краі. Сёння мы хочам абрысаваць Вам сітуацыю місіянераў у Афрыцы. Давайце пачнём з Кеніі.
    Кенія – дзяржава, якая ляжыць ва ўсходняй Афрыцы ля Індыйскага акіяна. Яна мяжуе з Эфіопіяй, Самалі, Суданам, Танзаніяй і Угандай. Тэрыторыя гэтай краіны складае 582 800 квадратных кіламетраў, што амаль у два з паловай разы перавышае тэрыторыю Беларусі. Звыш 3-х мільёнаў людзей яе насяляюць. Дзве трэція насельніцтва Кеніі – хрысціяне, а да каталіцкага Касцёла належыць кожны чацвёрты кеніец. 22 % насельніцтва складаюць прыхільнікі традыцыйнай рэлігіі, а 1\8 – ісламу.
Нягледзячы на тое, што першыя хрысціяне даходзілі да тэрыторыі сучаснай Кеніі ўжо пад канец XV ст., але пра рэгулярную евангелізацыю гэтых тэрыторый можна гаварыць толькі з 60-ых гадоў XIX cт. У той час была ўтворана апостальская прэфектура Занзібару, якая ахоплівала апрача іншых краінаў і Кенію. 54 гады таму паўсталі першыя тры дыяцэзіі, а праз паўвеку першы біскуп-кеніец атрымаў сакру. Двойчы Ян Павел II наведаў гэтую краіну.
    Цяпер на тэрыторыі Кеніі ёсць чатыры касцёльныя правінцыі, якія ахопліваюць 24 дыяцэзіі, апостальскі вікарыят і палявы ардынарыят. Там працуе каля 1800 ксяндзоў і каля 3600 сёстраў з манаскіх ордэнаў. Кенійскі Касцёл моцна ўцягнуты ў адукацыю і ахову здароўя. Ён кіруе 19-цю Вышэйшымі духоўнымі семінарыямі і 5-цю каталіцкімі навучальнымі ўстановамі. Гэты ж Касцёл актыўна ўдзельнічае ў працы мас-медыяў. Самыя важныя праблемы ў Кеніі – засуха і здабыццё харчавання. Людзі, якія паехалі ў Кор, невялічкую вёску на мяжы з Суданам, каб перадаць дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, так апісвалі там свой побыт: “Найгоршая сітуацыя склалася ў сакавіку. Доўгая пара дажджу, якая павінна была прадаўжацца ад кастрычніка да снежня, прынесла толькі невялікія ападкі. Паўночная Кенія, тэрыторыю якой пакрываюць пяскі пустыні і паўпустыні, пачала адчуваць вынікі засухі. У жыхароў гэтых раёнаў кожны дзень гінулі чарговыя жывёлы – іх адзіная маёмасць. Кенійскі ўрад пачаў умешвацца, дапамагаючы прадуктамі харчавання, але яго магчымасці былі абмежаваны. Некаторыя міжнародныя арганізацыі ўключыліся ў акцыю дапамогі. Сітуацыя стала драматычнай у многіх мясцінах. Абшырныя тэрыторыі, якія належаць да плямёнаў рэндзіллэ і самбуру, пакрываюць пяскі і каменні. Тут, дзе людзі жывуць на сродкі, якія складаюць, менш, чым 1 долар у дзень, засуха панізіла яшчэ больш узровень іхняга жыцця, якое стала цяпер сапраўднай барацьбой за выжыванне. Кароткая дажджавая пара, якая павінна была наступіць у красавіку і аднавіць высахшыя пашы, закончылася двума днямі невялікіх ападкаў, якія былі вымалены вернікамі ў Бога. Дождж дазволіў зазелянець дрэвам, з’явілася вада ў калодзежах, аднак, сітуацыя насельніцтва толькі крыху палепшылася. Схуднелыя авечкі і козы гінулі з-за недахопу ежы. І далей здань голаду маячыла перад жыхарамі Кор. У дадатак да гэтага, у суседніх мясцовасцях выбухнула эпідэмія халеры, таму карыстацца з нешматлікіх водных крыніцаў стала дадатковай пагрозай для здароўя і жыцця мясцовага насельніцтва. Тут чакаюць дождж толькі ў кастрычніку”.
    Звыш таго, у Кеніі ідзе барацьба паміж плямёнамі. Прыкладам гэтага можа служыць забойства каталіцкага ксяндза ў Накуру, якое адбылося 27 студзеня 2008 г. Аўтамабіль 41- гадовага святара быў затрыманы на дарозе і абрабаваны. Ксёндз Міхаель Камай Ітхондэкэн быў выцягнуты на дарогу, а калі нападаючыя заўважылі, што ён належыць да варожага ім племені кікуы, то яго бязлітасна забілі каменнямі. Гэты дыяцэзіяльны святар быў намеснікам рэктара ў семінарыі ў Тындзіныо, вучыўся ў Папскім біблійным інстытуце ў Рыме. З 27 снежня 2008 г. ці са дня апратэставаных прэзідэнцкіх выбараў у Кеніі загінула каля 800 асобаў, а звыш 250 тысяч кенійцаў былі вымушаны пакінуць свой дом.
    Як відаць, місіянерская сітуацыя ў Кеніі – няпростая. Місіянеры патрабуюць нашай дапамогі. Аднак каб ім дапамагчы, мы не павінны абавязкова выязджаць для місіянерства ў гэтую краіну: мы можам падтрымаць іх сваёй малітвай і ахвярай, як рабіла гэта заступніца нашага кружка: св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус. Таму мы заахвочваем усіх чытачоў: маліцеся за місіянераў, каб іхні высілак прынёс плён у выглядзе новых хрысціянаў! Акажыце ж для іх хоць у невялікай колькасці матэрыяльную дапамогу! Будзьце салідарны з імі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  247

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.