ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

V Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Калі Юда выйшаў з вячэрніка, Езус сказаў: “Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі.
    Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго”.

Ян 13, 31-35

Любоў выключае здраду
    Вячэрнік – нязвыклае месца, дзе Езус зрабіў пераканаўчыя жэсты: памыў ногі сваім апосталам, паламаў хлеб, устанаўліваючы Эўхарыстыю і святарства. У вячэрніку былі выказаны словы, што змяшчаюць самыя патаемныя намеры Збавіцеля, якія як бы рэзюмавалі ўсё трохгадовае навучанне Езуса. Святы Ян-апостал - “вучань, якога Езус любіў” (сярод усіх евангелістаў) прысвяціў найбольш месца ўсяму, што адбылося ў вячэрніку ў той вечар. Напэўна, як самы малодшы ён быў найбольш уражлівы. Магчыма таму, што падчас Апошняй Вячэры Ян прыпаў да грудзей Настаўніка, таму ён быў найбліжэй да Яго сэрца і мог услухацца ў яго. З апісання вынікае, што і апосталы ўсведамлялі незвычайнасць дадзенай хвіліны. Яны жыва адрэагавалі на мыццё ног, Пётр запэўніў аб сваёй вернасці Езусу і гатоўнасці ахвяраваць сваё жыццё. Усё гэта адбывалася ў вячэрніку ў прысутнасці самых блізкіх вучняў. Не было толькі Юды… Ён выйшаў, адправіўся да архісвятароў, каб здрадзіць і выдаць свайго Настаўніка ім.
    Але гэта не азначае, што з Езусам засталіся святыя, надзейныя апосталы. Выпрабаванне на вернасць, якое ім хутка выпала прайсці, не выглядае найлепшым чынам. Найгорш паводзіў сябе Пётр, бо проста ён адрокся ад Таго, за Каго быў гатовы (некалькімі гадзінамі раней) аддаць нават жыццё. Не было з Езусам дасканалых. І Ён ведаў гэта вельмі добра. Чаму ж тады Хрыстус чакаў, пакуль не выйдзе Юда, перш чым даць новы запавет: любіць адзін аднаго і ператворыць хлеб у сваё Цела? Ён ведаў, што Юда не зразумее гэтага сваім розумам і не прыме сэрцам. Безумоўна, апосталы не да канца разумелі жэсты Езуса. Хоць у хуткім часе яны павінны былі разбегчыся у Гетсіманскім садзе, але ж не насілі ў сваім сэрцы здрады. Яны давяралі Настаўніку, нават, у сваіх слабасцях, у адрозненні ад Юды, не супраціўляліся Яго планам. Яны, не да канца разумеючы словы Езуса, заставаліся ля Яго. А пасля вячэры вучні пойдуць разам у Аліўны сад. Гэта праўда: змораныя, яны будуць спаць, але Езус будзе блізка ля іх. Толькі Юда быў настолькі двудушны, што вырашыў выкарыстаць Асобу Езуса для таго, каб зарабіць 30 сярэбранікаў. Ён аддаліўся, каб вярнуцца з ворагамі. І дзіўна – Езус схіліўся, каб і Юду памыць ногі ў вячэрніку. А ў Гетсіманіі Хрыстус запытаў яго: “Сябар, чаго ты прыйшоў?” Можа хацеў даць яму шанс…?


Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.