ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

11 красавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні паважаным ксяндзам: Андрэю Бародзічу, Паўлу Гардзейчыку і Яўгену Учкуронісу: моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы, людской дабрыні. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень святарскай паслугі, Хрыстус будзе заўжды сябрам, а служба Богу і людзям прынясе задавальненне і шчодры плён.
Вернікі і моладзь з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў сардэчна жадаем шаноўным ксяндзам: Юрыю Канапельку і Паўлу Урбану здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шматлікіх Божых ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і ўсіх святых, навокал – зычлівых людзей, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, за добрыя словы і парады.
З малітвай парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
З нагоды Велікодных святаў жадаем паважаным ксяндзам: пробашчу Вітальду Лазавіцкаму, вікарыю Алегу Кудэрку і шаноўным сёстрам: Сальверыі, Эўхарыі і Эміліі і ўсім тым, хто працуе ў нашым касцёле, здароўя, сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі і дапамогі Марыі Панны. Мы дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова і за тое, што Вы ёсць сярод нас.
Парафіяне з вёскі Вулька Даўгуньская
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Паўла Гедройця з днём Святара і Велікоднымі святамі. Шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, душэўнага супакою, сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы.
Вернікі з Перстуня
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні паважаным ксяндзам: пробашчу Раману Ялоўчыку і Уладзіславу Грэгорыку: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, благаславення ад Змёртвыхпаўсталага Збавіцеля, моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.
Круг Ружанца і парафіяне з Кемелішкаў
◊◊◊
Віншуем вялебнага ксяндза-рэкалекцыяніста Юрыя Павайбу з днём Святара і Велікоднымі святамі. Мы жадаем Вам дароў Святога Духа, шмат сілаў, моцнага здароўя, няспыннай апекі Марыі Панны і благаславення Езуса. Мы ўдзячны Вам за абвяшчэнне Божага слова ў нашай парафіі.
Вернікі з вёскі Кемелішкі
◊◊◊
З нагоды святаў Вялікадня сардэчна жадаем паважанаму ксяндзу-пробашчу Пятру Кубелю здароўя, апекі Вастрабрамскай Божай Маці, стойкасці ў штодзённай душпастырскай працы. Мы дзякуем вам за чулае сэрца, ахвярную працу, абвяшчэнне Божага слова.
Парафіяне з Крупава і сям’я Матусевічаў
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана шчыра жадаем шаноўнаму ксяндзу Казіміру Янджэйчаку ўсіх Божых ласкаў, здароўя, душэўнага супакою, прыгожага плёну святарскай працы. Няхай Божая Маці ахінае Вас кожны дзень плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Вернікі з Селіванаўцаў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Алега Пятрашку з днём Святара і Велікоднымі святамі. Мы жадаем Вам усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, шмат сілаў на святарскім шляху. Мы ўдзячны за дабрыню, шчырую малітву, ахвярную душпастырскую працу, прыемныя словы.
Вернікі з вёскі Скрагі
◊◊◊
З нагоды Велікодных святаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму: здароўя, сілаў і нястомнасці на кожны дзень жыцця, шчасця, радасці, аптымізму, сонца, штодзённай усмешкі, душэўнага супакою, людской зычлівасці, шчодрых Божых ласкаў Змёртвыхпаўсталага Езуса і апекі Кангрэгацкай Марыі Панны.
Зычлівыя парафіяне
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана шчыра жадаем паважаным ксяндзам: Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, а таксама сёстрам: Элігіі і Альберце з супольнасці імя Божай Міласэрнасці: усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі, стойкасці ў штодзённай працы, здароўя на доўгія гады, шчасця, верных парафіянаў і сяброў, людской сардэчнасці.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Сардэчна дзякую ксяндзу Яну Кучынскаму за тое, што ён даў мне магчымасць выканаць скульптурныя элементы ў гродзенскай катэдры.
Павел Няміраў
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні вялебным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Андрэю Лішку, Паўлу Салабуду, Юзафу Макарчыку: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, усіх Божых ласкаў. Мы дзякуем за супольную малітву ў дзень св. Казіміра, за велікапосныя рэкалекцыі. Аддзяч, Божа, за Ваш прыклад веры і павагу да кожнага чалавека. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус спашле Вам сваю ласку і не аставіць Вас без сваёй апекі.
Удзячныя вернікі з парафіі імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана і дня Нараджэння, якое набліжаецца, шчыра жадаем паважанаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку здароўя, стойкасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Марыі Панны на кожны дзень. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус будзе з Вамі заўжды.
Удзячныя вернікі з парафіі імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Яна Раманчука з днём Святара і Велікоднымі святамі. Жадаем Вам шмат здаровых спакойных дзён, каб няспынна Езус благаславіў у душпастырскай працы. Мы дзякуем за прыклад веры, ахвярную службу Богу і людзям, за будаўніцтва нашай каплічкі.
Удзячныя парафіяне з Юбілейнага, сям’я Чэрнеўскіх
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Юзафа Станеўскага, рэктара ВДС з Гродна, з Велікоднымі святамі і днём Нараджэння. Жадаем Божага благаславення, моцнага здароўя, стойкасці ў працы, доўгіх гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і Змёртвыхпаўсталага Хрыста.
Родныя
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем ксяндзу Юрыю Ігнатовічу ўсяго, што ёсць найлепшага на жыццёвым шляху, а перш за ўсё – мноства Божых ласкаў і моцы Святога Духа, апекі Марыі Панны. Няхай заўжды Найвышэйшы Святар Езус Хрыстус благаславіць Вас у апостальскай дзейнасці і будзе крыніцай радасці і спаўнення мараў.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Часлава Паўлюкевіча з днём Святара. Жадаем Вам здароўя і шматлікіх Божых ласкаў для дальнейшай душпастырскай працы. Бог сам выбірае і пасылае сваіх святароў, няхай жа яны будуць адлюстраваннем жаданняў Яго сэрца. Няхай жа Маці Хрыста і Святароў абараняе Вас сваёй мацярынскай любоўю. Мы молімся за тую асаблівую ласку, каб Вы маглі, як Найвышэйшы Святар, плённа сваім вялікім сэрцам падымаць, разблытваць заблытанае, параджаць надзею. Няхай жа Ваша высакароднае прызванне і сеянне зерня Божай праўды ў парафіі прынясе Вам задавальненне з-за выбару такой складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
З нагоды Велікодных святаў паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Дзянісу Шмыгіну, а таксама сёстрам: Соф’і і Ірэне сардэчна жадаем здароўя, шчасця, спакойных дзён, цярплівасці ў працы на карысць людзям і дзеля Божай хвалы і яе прыгожага плёну.
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Дзмітрыя Сядлецкага з Імянінамі і Велікоднымі святамі. Жадаем Вам моцнага здароўя, Божых ласкаў, каб Вы і далей дапамагалі людзям ісці да аб’яднання з Богам.
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
З нагоды Імянінаў жадаем паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Скрабоўскаму доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, поспехаў, сілаў і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Марыя Панна апякуецца Вамі, каб Вы служылі ў нашай парафіі доўгія гады.
Круг Ружанца імя св. Тэрэзы, парафіяне з Радуні
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу, злучаючыся з Вамі ў малітве, у цяжкую хвіліну развітання са сваім бацькам.
Ксёндз Вячаслаў Матукевіч і парафіяне з Макараўцаў і Малой Бераставіцы
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем шаноўнаму ксяндзу Раману Ялоўчыку самыя сардэчныя пажаданні: Божай апекі і няспыннай дапамогі Марыі Панны. Ад усяго сэрца мы дзякуем за нястомную ахвярную душпастырскую працу, добрыя словы, мудрыя парады, сардэчнасць і паблажлівасць. Аддзяч, Божа, за тую веліч дабра, якое Вы робіце для нас, тым самым няспынна сведчачы пра адданне Богу і людзям, даючы прыгожы ўзор для пераймання.
Удзячныя парафіяне з вёскі Падольцы
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана, ахопленыя той Вялікай Таямніцай, мы перасылаем паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, пробашчу Віталію Чургану, Мікалаю Ціхановічу сардэчныя пажаданні: няхай Той, які паўстаў з магілы, умацуе веру, распаліць любоў і стане для Вас крыніцай супакою, памяркоўнасці і павагі. Мы жадаем Вам Божай апекі, шмат дабра і радасці.
З глыбокай удзячнасцю сям’я Язерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Віншуем паважаных ксяндзоў: Вітальда Пяцельчыца, Віталія Цыбульскага, Аляксандра Махнача са святамі Змёртвыхпаўстання Пана і жадаем Вам здароўя, любові, шмат сілаў на святарскім шляху, апекі Марыі Панны, бясконцых ласкаў ад Збавіцеля гэтага свету Езуса Хрыста.
Удзячныя парафіяне з біблійнага кружка са Шчучына
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні паважанаму ксяндзу Яцку Маркелю: усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых людзей на святарскім шляху, здароўя і душэўнага супакою.
Сем’і: Трубеяў і Раманчукоў з Гродна
◊◊◊
Віншуем вялебнага ксяндза Яна Кучынскага і ўсіх святароў, якія працуюць у гродзенскай катэдры, з днём Святара і Велікоднымі святамі. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў, душэўнага супакою, здароўя, радасці, сілаў і стойкасці для складанай душпастырскай працы, няспыннай апекі Кангрэгацкай Божай Маці.
Удзячныя вернікі
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Юрыя Барташэвіча з Імянінамі і сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых людзей на святарскім шляху, здароўя і душэўнага супакою.
З малітвай Круг Ружанца з Беняконяў
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Дзмітрыя Урбановіча з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці ў святарскай працы, няспыннай апекі Марыі Панны. Няхай анёл-ахоўнік падтрымлівае Вас ва ўсіх пачынаннях у працы на карысць людзям і дзеля Божай славы.
Парафіяне з капліцы імя св. Губерта з Бакштаў
◊◊◊
З нагоды Імянінаў віншуем паважанага ксяндза Дзмітрыя Лабкова і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў, здароўя, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, стойкасці ў душпастырскай працы, душэўнага супакою, зычлівых парафіянаў і няспыннай апекі Марыі Панны.
Вернікі з парафіі імя Перамянення Пана з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Яўгена Барысюка з днём Святара і Велікоднымі святамі і шчыра жадаем Вам здароўя, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, сілаў і стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам Бог.
Удзячныя вернікі з капліцы імя Усіх Святых
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Юрыя Федука з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Хрыста, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых парафіянаў і ўсяго найлепшага.
Удзячныя парафіяне з Лаздуноў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза-пробашча Войцеха Біскевіча з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў на святарскім і жыццёвым шляху, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, Божай радасці і шмат сілаў. Мы ўдзячны Вам за вялікую працу, цярплівасць, мудрасць, хрысціянскую любоў і дабрыню.
Касцёльны камітэт, моладзь і дзеці з парафіі з Жупранаў
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Валерыя Орсіка з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці ў святарскай працы, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, прыгожага плёну працы для службы Богу і людзям.
Сям’я Спургяш з Бярозаўкі
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні паважанаму ксяндзу-пробашчу Пятру Марцінцу: здароўя, Божага благаславення, шчодрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорвае Вас сваёй ласкай, а Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна. Вясёлага аллелюя! плёну душпастырскай працы.
Вернікі з Гнезна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Астукевічу і Казіміру Ляховічу з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана, а таксама сястры Яніне перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя, сілаў і стойкасці, сардэчных людзей побач.
Удзячныя парафіяне з Азёраў, Старыны, Стрыеўкі
◊◊◊
З нагоды Велікодных святаў перасылаем шчырыя пажаданні шаноўнаму ксяндзу Алегу Дулю: Божага благаславення, здароўя, сілаў і стойкасці на святарскім шляху, няспыннай апекі Марыі Панны.
Вернікі з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў жадаем паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, нястомнасці ў душпастырскай працы, рэалізацыі ўсіх высакародных намераў, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць Вас сваімі ласкамі і благаславеннем, а Найсвяцейшая Марыя Панна – няспыннай апекай.
Вернікі з Дварца
◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажадані паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу, вікарыю Вячаславу Матукевічу, Паўлу Урбану, Юрыю Ёдзіку, Віталію Вайцехоўскаму, клерыкам з нашай парафіі, сёстрам: Малгажаце, Алене і Ганне: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, шматлікіх Божых ласкаў, рэалізацыі ўсіх мараў, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
З малітвай і ўдзячнасцю круг Жывога Ружанца імя св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Генадзія Рамашку з днём Нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, аптымізму, сонечных дзён, шчырых, верных парафіянаў і сяброў, Божай міласэрнасці і благаславення, апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог, які Вас паклікаў да святарства, дапамагае Вам сваімі ласкамі. Мы ўдзячны Вам за мудрыя словы, добрае сэрца, цёплую ўсмешку, за вялікую павагу да кожнага чалавека.
Удзячныя парафіяне з Германішкаў
◊◊◊
З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні шаноўнаму ксяндзу Раману Ялоўчыку: здароўя, радасці, Божага благаславення, апекі Марыі Панны на доўгія гады душпастырскай працы. Вясёлых святаў!
Сям’я Рудкоўскіх і ўдзячныя парафіяне з Канвалішкаў
◊◊◊
У цяжкую хвіліну развітання з бацькам мы выражаем спачуванне паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу і духоўна лучымся з Вамі.
III ордэн імя св. Францішка з Вялікіх Эйсмантаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.