ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Мы любім Папу

З жыцця Касцёла

2000 год. Сустрэча нашай моладзі з ПапамНекалькі месяцаў пошуку ідэі, некалькі тыдняў падрыхтоўкаў і амаль дзве гадзіны чування. Гэта столькі: праца студэнтаў і моладзі, якая працуе, з душпастырства “Open” – маладых людзей пакалення Яна Паўла II. Вельмі слушна заўважыў ксёндз Антоній Грэмза (акадэмічны душпастыр) падчас св. Імшы, прысвечанай пятай гадавіне смерці Папы, што большасць з нас ніколі не мела нагоды сустрэцца са Святым Ацом, але гэта не перашкаджае нам яго любіць і пераймаць.
На другі дзень Велікодных святаў у 19.00 у гродзенскай катэдры была цэлебравана св. Імша, падчас якой мы разважалі пра тое, які ўклад унёс Папа-паляк у жыццё кожнага з нас. Шматлікая моладзь з усяго г. Гродна прыбыла ў святыню на гэтую ўрачыстасць.
    Пасля св. Імшы адбылося чуванне, у час якога мы хацелі паказаць, як моцна любіў нас, дарагі Папа, як ён радаваўся, калі знаходзіўся сярод моладзі, як яе шукаў. І што цікава: пакаленне Яна Паўла II – гэта не толькі маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў, але і старэйшыя. Старэйшыя асобы, суцішаныя і поўныя роздуму, знаходзіліся сярод моладзі, іх слёзы сачыліся з вачэй так хутка і адначасова так ціхутка...У святыні сабраліся таксама шматлікія вернікі ва ўзросце нашых бацькоў, але напэўна, найбольш было тых, каго Ян Павел II усюды шукаў...г.зн. нас, яго моладзі...Ён бачыў у нас вясну і надзею Касцёла. У апошнія хвіліны жыцця ён прамовіў ціхім голасам: “Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне і за гэта я ўдзячны Вам”. Асабліва гэтыя словы сталі для нас галоўным дэвізам сустрэчы, мы засяродзіліся над імі.
Мы дзякавалі Святому Айцу за тое, што моладзь і яе будучыня былі яму так патрэбны. Ён быў неабыякавы да таго, якім будзе нашае жыццё. Падчас чування мы разважалі над яго словамі, успаміналі яго жыццё і навучанні, спявалі яго любімыя песні, праслухалі выказванні маладых людзей аб тым, як ён змяніў іхняе жыццё... Было шмат словаў, малітвы... Мы праспявалі літанія да Святога Айца, просячы аб яго заступніцтве за нас.
    2 красавіка 2005 г. у 21.37 званы паведамілі ўсяму свету аб тым, што Ян Павел II адыйшоў да дому Айца. Гэта была першая субота месяца, субота набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці. Хоць мы былі да гэтай хвіліны падрыхтаваны, але не да канца змаглі пагадзіцца з тым, што яго не будзе сярод нас. Мы згадалі падчас чування гэты момант... за 3 хвіліны да смерці ўбачылі апошнія імгненні яго жыцця на экране (урывак з фільму “Swiadectwo”), пачулі апошнія секунды біцця яго сэрца... і цішыня ў касцёле... З-за гэтай цішыні нам было так вельмі сумна і балюча... і толькі званы катэдры гучалі на ўсю плошчу і як бы крычалі ад болю...
    Пазней была малітва за яго хутчэйшую беатыфікацыю, а пасля яе ўсе мы выйшлі з касцёла, трымаючы ў руках чырвоныя “сэрцы”, на якіх былі напісаны нашыя імёны як сімвал нашага адзінства з Янам Паўлам II, прыклеілі іх на папскі сцяг і заспявалі супольны зварот. Мы аставілі іх як памятную рэч нашай лучнасці з ім, кожны з нас атрымаў таксама яшчэ адзін падарунак аб гэтай гадавіне: невялічкае “сэрца”з надпісам: “Пакаленне Яна Паўла II”.
    Я хачу шчыра падзякаваць усім тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы гэтага чування: моладзі з душпастырства “Open”, ксяндзу Антонію Грэмзе за апеку і супрацоўніцтва з намі. Мы ўдзячны Богу за тое, што Ён адарыў нас досведам шматгадовай прысутнасці Яна Паўла II сярод нас; за тое, што мы жылі ў перыяд пантыфікату Папы-паляка; за тое, што Творца падтрымліваў нас няспынна цераз нашага дарагога Папу-паляка ў складаных, часам безнадзейных сітуацыях. Мы ўдзячны Богу за святога чалавека, які сведчыў пра Яго, пра Божую любоў да людзей і ўзмацняў у нас веру ў тое, што ўсе мы – Божыя дзеці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.