ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Езу, давяраю Табе!

З жыцця Касцёла

11 красавіка – нядзеля Божай Міласэрнасці
У гербе Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча змешчаны капялюш зялёнага колеру (знак надзеі), адмыслова ўкладзены шнур, і па 6 фрэнзляў (што ўказвае на біскупскую годнасць). Лацінскі крыж падкладзены пад шчыт. Гербавы шчыт гродзенскга біскупа аздабляюць наступныя элементы: карона (сімвал перамогі), літара “М” (усе справы біскуп аддае ў рукі Божай Маці) і Сэрца Езуса, з якога выходзяць два праменні (біскуп паказвае самую высакародную праўду пра сілу праменняў Божай Міласэрнасці, што яны могуць здзейсніць у нашых душах). Знізу шчыта размешчаны паўмесяц, які мае сувязь з Вастрабрамскай Божай Маці (абраз Вастрабрамскай Божай Маці заканчваецца знізу паўмесяцам, што з раннехрысціянскіх часоў з’яўляецца сімвалам Багародзіцы як Каралевы Нябёсаў). Знізу герб дапаўняе дэвіз біскупскай паслугі, напісаны на стужцы: “Jezu in Te confido” (“Езу, давяраю Табе”), які з’яўляецца адначасова ключом да інтэрпрэтацыі самога герба, а таксама заключаных у ім своеасаблівых прыярытэтаў пастырскай паслугі біскупа.
Будзь бязмежна любімы, Езу, усімі сэрцамі, якія верныя Табе заўжды, у справе міласэрнасці!
З кнігі “Дзённік” св. сястры Фаустыны Кавальскай
Абраз Божай Міласэрнасці і табэрнакулюм з надпісам “Езу, давяраю Табе” з прыватнай капліцы Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча “Няхай верыць усякая душа мукам Хрыста, няхай спадзяецца на міласэрнасць. Нікому Бог не адкажа ў сваёй міласэрнасці. Неба і зямля могуць змяніцца, але не вычарпаецца Божая міласэрнасць. О, што за радасць пылае ў маім сэрцы, калі я бачу гэтую незразумелую Тваю дабрыню, о Езу мой! Я хачу прывесці ўсіх грэшнікаў да Тваіх ног, каб яны праслаўлялі на працягу ўсіх вякоў Тваю міласэрнасць”
    (Дз 72).
    “Дапамажы мне, Пане, каб маё сэрца было міласэрнае, каб я спачувала ўсім пакутам бліжніх. Я адкрыю сваё сэрца кожнаму. Я буду шчырая нават з тымі, пра каго буду ведаць, што яны злоўжываюць маёй дабрынёй, а сама я схаваюся ў самым міласэрным Сэрцы Езуса і пра свае пакуты буду маўчаць. О мой Пане! Няхай адпачне Твая міласэрнасць ува мне.”
    (Дз 163)
    “О, Божа вялікай міласэрнасці, бясконцая Дабрыня! Апераджай нас сваёй ласкай і памнажай у нас няспынна сваю міласэрнасць, каб мы верна выконвалі Тваю святую волю ўсё сваё жыццё і ў час смерці. Няхай усемагутнасць Тваёй міласэрнасці абароніць нас ад ворагаў нашага збавення, каб мы з даверам, як Твае дзеці, чакалі Твайго канчатковага прыходу, а гэты дзень вядомы толькі Табе. Мы спадзяёмся, што атрымаем усё, што нам абяцаў Хрыстус, нягледзячы на ўсю нашую беднасць, бо Езус з’яўляецца нашым даверам і цераз Яго міласэрнае Сэрца мы праходзім у неба, як цераз адкрытыя “дзверы!”
    (Дз. 1570)

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.