ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Вялікі чацвер: у гэты дзень

З жыцця Касцёла

Святая Імша хрызма
Урачыстая св. Імша з асвячэннем хрызмы і іншых алеяў. Асвячоныя алеі выкарыстоўваюцца для некаторых сакрамэнта.
   Алей хрызмы ўжываецца падчас наступных сакрамэнтаў: Хросту, Канфірмацыі, Святарства, служыць таксама для намашчэння алтара і сценаў касцёла.

    Алей хворых – для сакрамэнту Намашчэння Хворых.

    Алей катэхумэнаў прымяняецца перад Хростам катэхумэнаў ці дарослых, якія прымаюць гэты сакрамэнт.
    Святары канцэлебруюць са сваім біскупам св. Імшу для таго, каб паказаць адзінства Хрыстовага святарства.
Падчас гэтай св. Імшы ксяндзы аднаўляюць свае святарскія абяцанні.

    Мы запрашаем усіх вернікаў, а асабліва міністрантаў, лектараў і парафіяльныя хоры ўдзельнічаць у такой св. Імшы, якая будзе цэлебравана ў гродзенскай катэдры ў 10.00.
    Хто прыме св. Камунію падчас гэтай св. Імшы, той можа другі раз у гэты дзень прыняць св. Камунію ў час св. Імшы Вячэры Пана.

   Святая Імша Вячэры Пана:
    - цэлебруецца ва ўсіх касцёлах вечарам,
    - пасля гаміліі наступае абрад абмыцця ног выбраным мужчынам (12), што азначае службу і любоў Хрыста,bv - пасля малітвы і св. Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт заносяць у працэсіі на алтар выстаўлення,
    - нашая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту павінна быць доказам удзячнасці за дар Эўхарыстыі, а таксама разважаннем пра апошнія хвіліны жыцця Хрыста перад Яго мукай і смерцю.

Малітва за святароў
Ойча ў небе! Мы даручаем Тваёй апецы нашых душпастыраў, якія падаюць нам Хлеб Божага слова і Эўхарыстычны. Дай ім сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб мы маглі дайсці да збавення, дзякуючы іхняй паслузе. Амэн.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.