ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Нашыя сучаснікі за мяжой - пра Вялікі пост

З жыцця Касцёла

Павел Юсман, ЗША, Вашынгтон
Амерыканскія велікодныя традыцыі (у параўнанні са звычаямі нашых земляў ці Лацінскай Амерыкі) - досыць убогія і прымітыўныя. У Папяльцовую сераду (называюць яе тут “Ash Wednesday”) вернікі збіраюцца, каб паслухаць прачытанае Божае слова, а святар пазначае попелам крыж на ілбе вернікаў на знак пачатку посту, які называюць “lent”: пакора і самаахвяраване, а таксама на знак прыналежнасці да каталіцкай веры. Вернікі захоўваюць гэты крыж да канца дня. У амерыканскіх касцёлах няма крыжовых стацыяў, а Крыжовы шлях ажыццяўляецца толькі ў Вялікую пятніцу перад вячэрнім набажэнствам. Песні жальбы характэрны для польскай традыцыі, аналагічныя песні ёсць па-лацінску. Самы важны дзёнь – Вялікая пятніца, якую называюць там “Good Friday”, а адзначаюць гэты дзень так, як і ў нас. Вялікдзень называюць “Easter” і ўсім ён асацыіруецца больш з “паляваннем” на яйкі. Пасля вячэрняй св. Імшы ў Вялікую суботу, абрады якой – ідэнтычны нашым, пачынаюць святкаваць Вялікдзень. Тут няма рэзурэкцыйнай св. Імшы, велікоднага панядзелку.
Вераніка Фалдзінская, Ірландыя
У Ірландыі адзначаюць Папялец, як і ў нас, існуе толькі невялікая розніца ў падыходзе да попелу, як да сімвалу. У нас ксёндз сыпле крыху попелу на валасы, а тут - малюе крыж пасярод ілба. Ірландскія католікі ходзяць з гэтым крыжам на працягу ўсяго дня. Я дадам яшчэ, што на св. Імшу я іду перад працай ці перад тым, як пайсці ў школу. А калі я ўбачыла ўпершыню людзей з крыжамі на ілбах, то мяне гэта моцна здзівіла: чаму яны не памыюцца, адразу ж пасля таго, як пабылі ў касцёле. Але я чула, што гэтага абсалютна не трэба рабіць. Не ведаю, ці могуць яны змыць крыж на ілбе вечарам ці чакаюць, пакуль не вытрацца знак крыжа аб падушку. Я думаю, што ёсць у гэтым жэсце шмат гонару з-за таго, што ты – сапраўдны ірландзец, католік. Можа мы гэтага ўжо не разумеем, але яны жывуць у акупіраваным краі.
Таццяна Шнэйдар. Германія
У Германіі велікапосныя традыцыі не з’яўляюцца якімі-небудзь асаблівымі. Крыжовы шлях адбываецца ў пятніцы, аднак, толькі - у цэнтральным касцёле. Папулярны пасійныя казанні, якія праводзяцца толькі тры разы ў нядзелю. У гэтым годзе яны ахоплівалі такія тэмы: паслухмянасць, убоства і чысціня. Збіраецца досыць шмат людзей, каб іх паслухаць. Важна - міласціна: у гэтым годзе збіраюць велікапосную міласціну для місіянераў у Лацінскай Амерыцы і для ахвяраў у Гаіці. Уся акцыя міласэрнасці мае характар падзякі за акружаючую прыроду, таму што ўсе мы – Божыя стварэнні і адказны за прыроду. Усюды ёсць у касцёлах канверты для грошай і нумар рахунку ў банку. Пакуль нічога не чуваць пра велікапосныя рэкалекцыі, толькі адбудуцца рэкалекцыі на працягу 4 дзён перад Спасланнем Святога Духа.
Вераніка Юрэвіч. Чэхія.
У Чэхіі - нямнога вернікаў. Лічыцца, што ва ўсёй дзяржаве іх налічваецца ледзь 9% (якія ажыццяўляюць сваю веру на практыцы), у тым ліку пратэстанты, праваслаўныя, католікі, буддысты і іншыя. Тут ёсць шмат касцёлаў, але яны выкарыстоўваюцца перш за ўсё у якасці канцэртных залаў і для правядзення розных мерапрыемстваў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.