ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хто? Што? Дзе? Калі? Як?

Слова рэдактара

Нумар 3 (296), 14 лютага 2010 года
Вельмі часта я задумваюся над тым, як сёння найбольш эфек­тыўным спосабам звяртацца да нашых чытачоў, каб Божае Слова, якое з’яўляецца зернем, што кінута ў розную глебу нашай Гродзенскай дыяцэзіі (і не толькі) выдала плён. Перад намі пачынаецца чарговы літургічны перыяд, які для кожнага з нас можа стаць Вялікім часам посту. 40 дзён, падчас якіх хрысціяне аддаюцца ўспамінам пра муку Езуса Хрыста, павінны стаць інтэнсіўным шляхам перамены ў лепшы бок. Патрэбна так змяніць уласныя паводзіны, каб мець магчымасць пераймаць Хрыста, які нагадвае кожнаму з нас: “Навярніцеся і верце Евангеллю!” (Мк 1, 15).

З-за таго, што ў нашую тэхнізаваную эпоху схільнасць да чытання – невялікая, то я пастараюся выкарыстаць старажытную формулу 5 пытанняў, якая паходзіць з часу вытокаў рыторыкі. Усім было вядома ў перыяд існавання Рымскай імперыі, што каб каго-небудзь добра праінфармаваць, то патрэбна было адказаць на 5 пытанняў. Праводзячы эксперымент, паспрабуем убачыць, наколькі эфектыўны дадзены метад у нашым жыцці.

    Хто? ??? Кожны з нас, веруючы і практыкуючы.
    Што? ??? Крыжовы шлях, Песні жальбы, Вяночак да Божай Міласэрнасці, рэкалекцыі ў парафіі і споведзь.
    Дзе? ??? У парафільяным касцёле і ў сваіх дамах.
    Калі? Ад Папяльцовай серады да таямніцаў Пасхальнага Трыдуума.
    Як? Пабожна і шчыра, практыкуючы чыны, якія служаць навяртанню нашых сэрцаў.

    Варта задаць яшчэ адно пытанне: “З якім вынікам?” А на гэтае пытанне мы дадзім адказ пасля перыяду Вялікага посту. Сёння вернік – гэта не той чалавек, які запісаны ў парафіяльных кнігах, але асоба, якая актыўна ўключаецца ў працу пілігрымуючага Касцёла. Няхай веліч гэтага часу не будзе толькі ў назве і колькасці дзён, але – ў перамене нашых сэрцаў у лепшы бок. Няхай у сцэнарыі нашага жыцця будзе месца для пакуты і навяртання. Давайце ж не змарнуем гэтай нагоды і скажам сабе: “Мой Вялікі пост 2010 г.” Гэта ёсць выдатная пара для дабра нашай душы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.