ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Іўе. Конкурс калядных песень

Дыяцэзія

24 студзеня 2010 г. у 15.00 у раённым Доме культуры ў Іўі адбыўся VII дэканальны конкурс калядных песень. Маладыя яго ўдзельнікі змагаліся за ўзнагароды ў трох катэгорыях: салісты; дуэты, трыо, квартэты; ансамблі і хоры. Перад конкурсам усе прысутныя сабраліся ў касцёле імя св. апосталаў Пятра і Паўла на св. Імшы, галоўным цэлебрантам якой быў біскупскі вікарый па Лідскай акрузе кс. Уладзімір Гуляй. Радасны спеў песень пра Божае Нараджэнне гучаў у Іўі ў гэты дзень да вечара, бо на конкурс прыехала 213 маладых артыстаў з 8 парафій дэканату. Журы, старшынёй якога быў кс. Тадэвуш Вышынскі з ВДС з Гродна, падкрэсліла высокі артыстычны ўзровень выкананых песень.
    У катэгорыі салісты ў малодшай узроставай групе першае месца было прысуджана Наталлі Лапата з пар. імя св. ап. Пятра і Паўла з Іўя, ва ўзроставай групе з 14 – 18 гадоў перамагла Грэта Ашмантайтэ з пар. імя Нараджэння НМП з Трабаў. У катэгорыі дуэты, трыо, квартэты першае месца прысуджана трыо дзяўчатам з вёскі Сураж (пар. імя св. Мікалая- біскупа з Геранёнаў), а ў катэгорыі ансамблі і хоры – хору “Ave Maria” з пар. імя Нараджэння НМП з Трабаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.