ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Беспадстаўны сорам абвяшчаць Евангелле?

Слова рэдактара

Нумар 2 (295), 31 студзеня 2010 года
Сталы чалавек (у рэлігійным плане) усведамляе, што словы Евангелля могуць быць маральнымі нормамі чалавечага жыцця. На жаль, існуюць людзі, якія разумеюць гэта, але не могуць ці не хочуць ажыццявіць словы Збавіцеля. На гэта ёсць розныя прычыны. Па-першае, уласная канцэпцыя жыцця, дзе няма месца для Бога. Па-другое, чалавек карыстаецца ўсім, што ў сённяшнім свеце – дазволена, а дазволена – ужо многае. Па-трэцяе, жыць паводле Евангелля стала проста “нямодна”, не ідуць за гэтым натоўпы. У такой сітуацыі чалавек пачынае пісаць “сваё” Евангелле і на першы погляд яно – лягчэйшае для яго, але гэты “літаратурны твор” - памылка і “пастка” сучаснасці.
Евангелле ж – гэта Добрая Навіна, гэта жыццё і дзейнасць Езуса Хрыста. Евангелле – гэта сам Езус. Ці можна сёння саромецца Бога? Напэўна, мы скажам усе аднагалосна, што нельга. Я мяркую, што нашая праблема заключаецца ў недахопе смеласці ісці супраць “цячэння” сённяшняга секулярызаванага свету. Вельмі часта сорам атаясамліваецца з нясмеласцю. І часцей за ўсё не хапае нам той адвагі, каб Добрая Навіна прысутнічала ў нашым жыцці. У псіхалогіі дадзеная з’ява называецца “неабгрунтаваны сорам”. Чалавек думае, што як ён пачне гаварыць пра Бога ці іншым нагадваць пра навуку Евангелля, то ён асуджаны на няўдачу ці кампраметацыю перад іншымі. У выніку – негатыўная самаацэнка ці негатыўная ацэнка іншымі. Давайце ж нагадаем пра нашыя абавязкі ў адносінах да Бога. Давайце зададзім сабе пытанне: “Чаго Бог жадае ад нас?” Ахрышчаны чалавек павінен праслаўляць Бога. Мы выканаем гэты абавязак толькі пры ўмове, калі ўсё нашае жыццё будзе Евангеллем. Такое жыццё вядзе чалавека да шчасця, якое дазваляе кожнаму з нас не баяцца пачаць жыць. А жывучы Евангеллем людская істота будзе выконваць сваю працу найбольш рацыянальна.
    Чалавек, які не саромеецца Евангелля, адракаецца ад шатана і яго справаў, а атрымлівае дары ласкі, неабходныя для хрысціянскага жыцця. Асоба, якая жыве Евангеллем штодзённа, змяняе аблічча сучаснага свету. Не бойцеся ж Евангелля і не “лагодзьце” яго, не карыстайцеся ім для сваіх мэтаў, але заўважце Бога ў нашым жыцці. Паказаць свету, што ў XXI cт можна жыць паводле Евангелля – важная справа. Добрым супольным здзяйсненнем было б тое, калі б тыя 17 % католікаў усяго свету абвяшчалі сваім жыццём Хрыста і не баяліся гэтага. Няхай жа кожны з нас будзе мець адвагу гаварыць свету пра Евангелле. Псальміст падкрэсліў: “Я давяраю Богу - не буду баяцца” (Пс 55).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.