ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Чаканне Кагосьці ці роздум перад Божым Нараджэннем

На шляху да святасці

Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння? Такое пытанне пастаўце сабе перад хуткабежным часам Адвэнту. Нельга быць задаволеным толькі пасіўным ладам маладога жыцця, у якім быў бы упісаны і адвэнт 2009 года.
    Давайце паспрабуем спачатку задумацца, чым ёсць таямніца Божага Нараджэння асабіста для мяне? Адказ на гэтае пытанне дазволіць нам дасягнуць сутнасці нашых падрыхтоўкаў да чарговага нараджэння нашага Збавіцеля.
    Першая асацыяцыя, якая з’яўляецца з гэтым пытаннем – гэта тое, што сучасны хрысціянін страціў у сабе здольнасць чакаць Бога. Звыкла чакаюць што-небудзь, напрыклад: новага ўражання, сустрэчы з блізкімі асобамі з сям’і, падарункаў, модных і паўтаральных эсэмэскаў, каляровых паштоўкаў, арыгінальных віншаванняў, цудоўных забаваў і г.д. У той час мы не заўважаем, як чаканне чагосьці паніжае якасць нашай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння?
Усё менш людзей сканцэнтроўвае сваю ўвагу на чаканні Кагосьці! Гэта і ёсць радаснае пасланне таямніцы Божага Нараджэння. Калі чалавек пранікнецца гэтым пасланнем, то гэта дазволіць яму глыбей пражыць перыяд Адвэнту.
    Перш за ўсё ў вышэйзгаданую пару мы атрымліваем цудоўную нагоду аднавіць свае персанальныя сувязі і перш за ўсё - з Богам-Айцом, Братам, Суцяшальнікам. А гэтаму садзейнічае ўся атмасфера Адвэнту, лепш назваць яе духам гэтага перыяду, прароцкія тэксты, якія прадказваюць прыход Месіі як Асобы, якая уносіць поўную гармонію стварэння з Богам, імшальныя малітвы, Рараты, якія ўносяць у літургію дух таямніцы і чакання поўнай радасці сустрэчы са Збавіцелем. Запаленая свечка, працэсійны шлях да алтара ўсведамляе мне, што разам з Марыяй і ўсімі пакаленнямі людзей я крочу на сустрэчу з найбольш дасканалым Чалавекам, які калі-небудзь жыў на зямлі – з Езусам Хрыстом, які пажадаў поўнага шчасця для кожнага чалавека. Каму асабліва залежыць на асабістым кантакце з Богам, які грунтуецца на дзіцячым даверы, той знойдзе гэта ў Раратах, чакаючы Кагосьці і сустракаючыся з Кімсьці.
    Я захапляюся маладымі людзьмі, якія падчас Адвэнту адказваюць сабе ў тым, што так прыемна і прывабна. Яны пакідаюць дыскатэкі, адказваюцца ад чаго-небудзь, што можа быць часам цяжкае да выканання, але высакароднае ў інтэнцыях. Ёсць прыгожыя прыклады маладых асобаў, якія хочуць жыць на арбіце кантактаў з Богам. Адносіны з Ім тут носяць асабісты характар. Той, хто навучыўся перажываць сваю веру як сувязь з Богам, той будзе жадаць знаходзіцца з Богам у сяброўскіх адносінах, будзе чакаць не чагосьці, але пастаянна - Кагосьці. Гэты Хтосьці - такі блізкі і любячы Бог, не дазволіць паддацца страху будучыні і пагрозы з-за вірусу невядомага грыпу. Бог не дасць засумнявацца, што да Яго належыць час і вечнасць, якая не абмяжована 2012 годам – датай канца свету, прадказанага плямёнамі маяў.
    Перыяд Адвэнту нельга звесці толькі да пасіўнага чакання. Гэта ёсць пара радаснага чакання. Адзін старэйшы чалавек прызнаўся, што найбольш цяпла ў яго жыцці дала радасць, якая выплывала з таго, што ім цікавяцца і ён неабходны канкрэтнаму чалавеку. Нельга спакойна чакаць радасці, трэба пабуджаць да яе людзей, якія жывуць побач са мной, каб яна магла да мяне вярнуцца. На жаль, у некалькі разоў больш, чым радасць і душэўны супакой, на твары людзей прабіваецца смутак, сярод людзей пануюць стрэсы і нервовасць. Менш адорваюць адзін аднаго блізкія асобы любоўю і павагай. Мы прызвычаіліся да прысутнасці нашых блізкіх і лічым гэта звычайнай справай. У гэтым месцы варта прывесці словы св. Аўгустына, якія можна паставіць у дакор сучаснаму чалавеку: “Часы, у якіх мы жывём, такія, якія мы стварылі сабе”.Чаканне Кагосьці – гэта чарговы шанс вырвацца з шэрых дзён і сказаць блізкаму чалавеку: дзякуй, прабачаю, я люблю цябе... Гэта ёсць нагода вырвацца з крывадушнасці і з-пад прынцыпаў свету, які кіруецца культам дабрабыту і поспеху.
    На моцы дзіцячай сувязі з Богам мы атрымліваем шанс паглядзець па-новаму на свае адносіны з людзьмі: дома, у школе, на месцах вучобы і працы. Старайцеся ўбачыць у іншым чалавеку ўласны твар і так зрабіць яму, як бы на яго месцы вы былі самі. Лічыцца час для Кагосьці, ахвяраваны як жэст чуллівасці і паслужлівасці.
    Нядоўга засталося чакаць і мы будзем адзначаць нараджэнне Бога-Чалавека. Езус Хрыстус дасць чалавецтву 2009 раз радасць з-за таямніцы Яго Нараджэння, якое няспынна накіроўвае нас да таго, каб мы сышлі са шляху чакання на штосьці і ўвайшлі на дарогу пошуку Кагосьці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.