ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Усіх Святых

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея

Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. I, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.
   Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах”.

Mц 5, 1-12а

Цяжка, амаль немагчыма, але абавязкова

   Немагчыма аналагічныя словы памясціць у зводзе законаў для людзей. Калі б гэтыя парады апынуліся ў канстытуцыі, у асноўным законе якой-небудзь дзяржавы, нават найбольш каталіцкага з усіх народаў, людзі пастуквалі б шматзначна па ілбе. Словы з дадзенага фрагмента Евангелля выглядаюць вельмі абстрактна, ніяк не пагаджаюцца з зямной рэчаіснасцю, з патрабаваннямі, якія ставіць права мацнейшага, у найлепшым выпадку - людзьмі, якія ўмеюць даваць сабе рады ў жыцці. Зямны парадак, якому мы павінны падпарадкавацца, адкрыта супярэчыць васьмі благаславенням. Звычайна на убогіх духам, ціхіх, засмучаных; людзей, для якіх вартасцю з’яўляецца чыстае сэрца, або тых, якія гатовы цярпець дзеля справядлівасці, не звяртаюць увагі. Яны належаць або да той часткі людзей, якім у жыцці не пашанцавала, або да нявартай успамінаў меншасці, якая ў якой-небудзь меры спрабуе сур’ёзна ўспрыняць словы Езуса з Гары благаславенняў. Але аднак…
    Гэтыя словы зыходзяць з вуснаў Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Ён ёсць Альфа і Амега, Пачатак і Канец часоў. Ён – таксама Гаспадар вечнасці. Немагчыма праігнараваць таго, што Ён гаворыць, нават, калі гэта было б незразумелым ці дыскусійным. У васьмі благаславеннях няма ніякіх сумненняў, ніякага “калі”, “калі б” і ніякага “можа”. Таму гэтая “канстытуцыя” вучняў Езуса непакоіла чалавечыя сэрцы з самага пачатку. З гэтымі благаславеннямі можна не пагаджацца, дыскутаваць, насміхацца з іх, але немагчыма прайсці каля іх абыякава, таксама як і каля людзей, якія стараюцца зразумець іх як канкрэтныя ўказанні дзеля арганізацыі канкрэтнага жыцця.
    Калі прапусціць усе тэарытычныя разважанні пра благаславенствы, то трэба паставіць сабе пытанне: «Чым быў бы свет без убогіх духам, ціхіх, з чыстым сэрцам, гатовых цярпець дзеля справядлівасці?» Свет патрабуе благаславенняў Хрыста, яму неабходны людзі, для якіх благаславенні з’яўляюцца жыццёвым маяком. Дзякуючы ім Сусвет можа трымацца шляху свайго прызначэння.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.