ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Выплыві на глыбіню

Актуальна - З жыцця Касцёла


2 лютага – дзень Кансэкраванага жыцця

На шляху да святасці

Наш добры прыклад, наша рашучая пастава, наша жыццёвая мудрасць і адвага ў абароне праўды і нашай традыцыі павінны быць святлом для свету.

   Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Чытаць цалкам: Выплыві на глыбіню

 

Аб’яднацца цераз малітву

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кожны год па ініцыятыве Ватыкана з 18 да 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. У гэтым годзе яго дэвізам былі словы: “І вы – сведкі гэтага”
    (Лк 24, 48)
Галоўны матыў тыдня – місіянерства і адзінства, таму што менавіта місіянеры, абвяшчаючы Божае слова сярод хрысціянаў ва ўсім свеце, былі першымі, якія імкнуліся такім спосабам іх аб’яднаць.
    На працягу васьмі дзён вернікі маліліся за адзінства ў шматлікіх святынях свету, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай дыяцэзіі цэнтральным пунктам святкавання тыдня было экуменічнае набажэнства, якое адбылося вечарам 24 студзеня б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне. У літургіі Божага слова, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі лютэранскай супольнасці, праваслаўнага і грэка-каталіцкага Касцёлаў. А перад гэтым усе святары прайшлі ў працэсіі да алтара, супольна з вернікамі спяваючы гімн да Святога Духа. Фрагмент Евангелля паводле св. Яна, які згадвае пра адзінства хрысціянаў, быў прачытаны на трох мовах: польскай, стараславянскай і беларускай. У гамілі кожнага з прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў падкрэслівалася, што найлепшым спосабам падтрымкі адзінства хрысціянаў з’яўляецца абвяшчэнне навукі Хрыста, які для ўсіх ёсць адзіны Настаўнік.

Чытаць цалкам: Аб’яднацца цераз малітву

 

Грамніца - душы вартаўніца

Актуальна - З жыцця Касцёла

З цягам часу свята Ахвяраванне Пана, якое адзначаюць 2 лютага, прыняло Марыйны характар. Яго называюць таксама святам Грамнічай Божай Маці. Вернікі бачаць у Марыі Панне тую, якая паслала на зямлю нябеснае святло і ахоўвае людзей ад усякага зла. У той дзень у касцёлах асвячаюцца свечкі, якія называюць грамнічнымі. Іхняе полымя – гэта містэрыя агню і таямніца яго святасці. Грамнічная свечка, асвечаная ў касцёле і там запаленая, прыносіць у нашыя дамы і жыццё веру ў ачышчэнне душы і дапамогу ў экстранных выпадках у барацьбе са стыхіямі. Яркі праменьчык васковай свечкі, якую называюць па-старапольску грамніцай, павінен ліквідаваць страх у душы, у няшчасці – падбадзёрыць і абнадзеіць. На апошнім шляху чалавека ў хвіліны канання таямніца грамнічнага святла праводзіць душу адсюль у вечнасць. Таму і прыгаворваюць людзі: “Грамніца – душы вартаўніца”.

Чытаць цалкам: Грамніца - душы вартаўніца

 

Што ксёндз запісвае ў свой сшытак падчас душпастырскага каляднага візіту?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

кс. Павел Салабуда У кожнай парафіі вядуцца парафіяльныя картатэкі. Дзякуючы сабранай інфармацыі пра людзей, якія жывуць на тэрыторыі парафіі, пробашч можа лепш ведаць сваіх парафіянаў, іх патрэбы і жаданні, а таксама акружыць клопатам у духоўным плане супольнасць, якая яму даверана. Немагчыма трымаць усю інфармацыю пра сваю парафію ў галаве, таму што ёсць большыя ці меншыя парафіяльныя супольнасці і па гэтай прычыне вядзецца парафіяльная дакументацыя. На працягу году пробашч можа заўжды заглянуць у картатэку і прыгадаць сабе пра важныя звесткі, якія датычаць парафіянаў.
    А таму ў такой картатэцы пробашч запісвае перш за ўсё асабістыя даныя тых, хто жыве ў дадзенай кватэры ці доме (імя, прозвішча, год нараджэння), правярае, ці не было зменаў за апошні год. Пробашч занатоўвае таксама інфармацыю, якая датычыць рэлігійнага жыцця дадзенай сям’і і паасобных яе членаў. Запісваецца дата Хросту, I Камуніі і Канфірмацыі, а наконт дзяцей упісваецца, як яны ўдзельнічаюць у катэхізацыі. Душпастыр зазначае таксама дату душпастырскага візіту і правярае, ці сістэматычна сям’я прымае святара з душпастырскім калядным візітам.

Чытаць цалкам: Што ксёндз запісвае ў свой сшытак падчас душпастырскага каляднага візіту?

 

Душа или дух?

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Здравствуйте, уважаемая редакция!
Хочу поделиться с вами своими рассуждениями на тему души и духа. Меня интересует ваше мнение, ваша точка зрения по этому вопросу. Хочется верить в то, что мои рассуждения не расходятся с догматами Церкви, что я стою на верном пути.
    Однажды подруга меня спросила:
    - Смотри, Катя. Мы идём с тобой и разговариваем, размышляем, придумываем разные истории, смеёмся. А вот почему так не делают животные? Ведь и у них и у нас есть души?
    Я не смогла ничего ответить на это, но над этим вопросом я размышляла ещё очень долго.
    Часто можно услышать, что душа присутствует во всем, что нас окружает: в камнях, в деревьях, в облаках, в произведениях искусств и во многом другом, в том числе и в человеке. Но, может быть, в человеке есть ещё что-то? Может этим что-то есть Божья искра и Божий дух? А ведь дух – это то, благодаря чему человек может творить, размышлять и общаться.
    Я слышала очень часто, что люди не делают различий между душой и духом, говоря о том, что это есть одно и то же. Но ведь это совсем не так! Душа – это то, что приводит человека в движение, дает ему импульс к началу его развития. Дух – это и есть само развитие, сознание человека, то, благодаря чему он может развиваться. Можно также сказать, что душа отвечает за животные инстинкты (голод, жажда, сон, рефлексы и др.), а дух определяет наше сознание, наше духовное и творческое развитие. Поэтому главное различие между человеком и животным заключается в том, что у животного есть душа, а у человека кроме души есть ещё и дух.
    А как бы вы смогли ответить моей подружке?
Екатерина, студентка

Чытаць цалкам: Душа или дух?

 

Жил-был злой король

Адпачынак - Дзіцячы куточак


Дорогие читатели!
Любовь объединяет, учит пониманию, великодушию и милосердию. А зло, проникая в человеческое сердце, наполняет его жестокостью, нетерпимостью, гордыней, безразличием. Зло разрушает гармонию взаимопонимания, засевая семена вражды и недовольства. Чтобы лучше понять, почему так важна любовь и добро, прочитайте сказку.
На одной планете жил-был злой король. Он обижал детей и взрослых, всех ненавидел, был подлым и злобным тираном. Однажды в летний день король выглянул в окно и увидел у стен своего дворца странника, вокруг которого собралась толпа. Странник что-то рассказывал, и люди смеялись в ответ. Злому королю не нравились смех и радость. Он приказал стражникам схватить этого человека и заточить в темницу. Что и было сделано. День закончился, и король пошел спать. Удобно устроившись, он закрыл глаза. И уже сны начали разворачивать перед ним свои картинки, как вдруг король увидел странника.

Чытаць цалкам: Жил-был злой король

 

Кормушки для птиц

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Полезные идеи
Если вы хотите помочь зимующим птицам пережить суровую зиму, если вам нравиться наблюдать за ними птицами, попробуйте сделать кормушку для пернатых гостей и повесить ее где-нибудь недалеко от своего окошка. Звонкое щебетание птиц поднимет настроение не только детям. Сделать кормушку очень просто.
Способ 1. Необходимые материалы: Материалы: картон, ножницы, клейстер из крахмала или двухсторонний скотч, крупа (рис, пшено, перловка, горох), семена (тыква, подсолнечник), проволока или верёвочка.
    Изготовление: вырезаем из картона форму домика (можно любую форму), затем на картон наклеиваем двухсторонний скотч (или на картон наносим слой клейстера), после посыпаем крупой или семенами. Продеваем веревочку и кормушка готова.

Чытаць цалкам: Кормушки для птиц

 

Сняжынка

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Каб перадаць прыгажосць ажурнай сняжынкі, паспрабуйце выканаць яе ў тэхніцы квілінга (з англ. “quill” – птушынае пяро), выкарыстоўваючы звычайныя папяровыя стужачкі!
Неабходныя прылады і матэрыялы: лінейка, аловак, нажніцы ці нож для паперы, клей ПВА, драўляныя шпажкі (ці тонкія спіцы), каб накручваць паперу. Для выканання сняжынак спатрэбіцца белая офісная папера, нарэзаная на палоскі таўшчынёй 5 мм.
    Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка.

Чытаць цалкам: Сняжынка

 

Маріэ тэпо, тапу тэ по…

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Капліца “Ціхай Ночы” у Оберндорфе
Паважаныя чытачы!
Божае Нараджэнне немагчыма ўявіць сабе без хораша упрыгожанай ёлкі і пранікнёнай урачыстай песні “Ціхая ноч, святая ноч…”
На мове палінезійскага народа маоры яе першая страфа гучыць так: “Маріэ тэпо, тапу тэ по…”, хрысціянам на Гаваях яна вядомая як “Похамау похэмолеле”, а жыхары Японіі запяваюць “Шіцукекі маянака”.
    Гісторыя гэтай песні вельмі незвычайная. Яна пачалася ў невялікім аўстрыйскім мястэчку Оберндорфе, размешчаным недалёка каля Зальцбурга, дзе працаваў вікарыем у касцёле імя Святога Мікалая малады святар Ёзэф Мор. У снежні 1818 года напярэдадні Божага Нараджэння адбылася вялікая непрыемнасць: мышы прагрызлі мяхі аргана, які павінен быў сваім гучаннем упрыгожыць святочную літургію Божага Нараджэння. Айцец Ёзэф Мор быў вельмі засмучаны. Перабіраючы розныя варыянты, ён прыйшоў да думкі, што становішча можа выратаваць урачыстая песня, якую можна было б выканаць без арганнага суправаджэння. Роспач абудзіла фантазію і вікарый склаў некалькі чатырохрадкоўяў. Мелодыю ўзяўся скласці арганіст і настаўнік музыкі з Арнсдорфа Франц Ксавер Грубер, якому малады вікарый прынёс свае вершы. Як апавядае легенда, Грубер, прачытаўшы твор святара, усклікнуў: “Ты знайшоў яго, гэта – гімн!”. Часу зусім не заставалася, няўхільна набліжалася калядная ноч і Грубер напісаў мелодыю, якая перажыла стагоддзі. 24 снежня 1818 года песня была выканана падчас каляднага набажэнства у касцёле імя Святога Мікалая. Ёзэф Мор іграў на гітары і выконваў партыю тэнара, а Франц Грубер - партыю баса. Новая песня кранула сэрцы вернікаў. Праз некалькі дзён Карл Маўрахер, вядомы ў тых месцах арганны майстар, прыйшоў у касцёл імя Святога Мікалая і перапісаў новы калядны гімн. З гэтага дня песня пачала сваё трыумфальнае шэсце па Аўстрыі, па суседняй Германіі і доўгі час лічылася цірольскай народнай песняй невядомага паходжання.

Чытаць цалкам: Маріэ тэпо, тапу тэ по…

 

Прызванне да святарства

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Валадар, Хрыстэ!
Дарагія міністранты! Вітаю вас ізноў на старонках нашай семінарыйнай газеткі. У гэтым нумары я хацеў бы запрасіць вас задумацца разам над тым, чым ёсць святарства. Цяпер каталіцкі Касцёл адзначае ва ўсім свеце год Святарства з нагоды 150-ай гадавіны смерці св. Яна Марыі Віянэя, заступніка ўсіх святароў.
    Я думаю, што кожны святар задаваў не раз Богу наступнае пытанне: “Пане, ці Ты не памыліўся, прызываючы і адорваючы мяне такой вялікай уладай?! Ты ведаеш мае слабасці і знаеш, да чаго я больш ці менш здольны”. На самай справе, дар прызвання да святарства будзе для нас заўжды таямніцай. Езус Хрыстус гаворыць, што “Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод” (Ян 15, 16). Бог прызывае чалавека да сваёй службы ўжо ў першыя хвіліны яго жыцця. Пророк Ерамія так піша ў сваёй кнізе: “Пан накіраваў да мяне наступныя словы: “Перш чым Я сфармаваў цябе ва ўлонні маці, то ведаў пра цябе, перш чым ты прыйшоў у свет, Я асвяціў і паставіў цябе прарокам для народаў” (Ер 1, 4 - 5).

Чытаць цалкам: Прызванне да святарства

 

Чэмпіянат Польшчы па настольнаму тэнісу ў Чанстахове

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Ужо 12 раз адбыўся ў Чанстахове чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе сярод Вышэйшых духоўных семінарый.
У сёлетніх спаборніцтвах з 14 да 17 снежня ўдзельнічала каля 100 клерыкаў з 29 духоўных семінарый, у тым ліку з 7 манаскіх. Першы раз у чэмпіянаце ўзялі ўдзел нашыя браты з ВДС з Гродна. Гэтыя спаборніцтвы залічваюць да адных з найбольш значных спартыўных падзей сярод Вышэйшых духоўных семінарый. Настольны тэніс у нашай семінарыі - самы папулярны сярод клерыкаў.
    Чэмпіянат распачаўся супольнай малітвай у капліцы цудоўнага абраза Божай Маці. 15 снежня ў 8.00 г. арцыбіскуп Станіслаў Новак абвясціў урачыстае адкрыццё спартыўных спаборніцтваў. Гульні паміж алюмнамі праходзілі ў спартыўных залах Чанстахоўскай семінарыі. 16 снежня ў 18.00 адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя на заканчэнне чэмпіянату, а пасля вячэры было ўручэнне медалёў, кубкаў, дыпломаў і ўзнагародаў. Перапоўненыя радасцю з-за новых знаёмстваў і сустрэчаў з клерыкамі іншых семінарый, а таксама задавальненнем, якое дае спорт, нашыя браты-клерыкі вярнуліся ў Гродна.
 

Вігілійны вечар

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Божае Нараджэнне побач з Вялікдзенем з’яўляецца самым урачыстым святам. Гэта - сямейнае свята, якое адзначаецца пераважна ў акружэнні найбліжэйшых людзей.
23 снежня ўсёй супольнасцю мы правялі вігілійны вечар разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, прафесарамі і супрацоўнікамі нашай семінарыі. Пасля прывітання ўсіх прысутных і супольнага спеву калядак, біскуп запаліў вігілійную свечку, а дыякан асвяціў аплаткі. Затым быў прачытаны ўрывак Евангелля, у якім апісваецца нараджэнне Езуса Хрыста. Ламаючыся аплаткам пад спеў калядных песень, мы складалі ўзаемныя сардэчныя пажаданні, просячы прабачэння за зло, якое зрабілі адзін аднаму.
    Калі ўсе селі за вігілійны стол, распачалася артыстычная частка праграмы. Па традыцыі ў гэты вечар у чатырох кутах хаты ставіліся калісьці неабмалочаныя снапы збожжа. Таксама раней верылі, что ў двананаццаць гадзін хатнія жывёлы размаўляюць чалавечай мовай і падслухоўванне такой размовы не прыносіць шчасця. Паводле звычаю патрэбна было пакласці сена пад абрус, якім накрывалі вігілійны стол. Дарэчы, слова “аплатак” паходзіць ад лацінскага слова «oblatum» (ахвярны дар).

Чытаць цалкам: Вігілійны вечар

 

Старонка 290 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.