ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Божье слово в жизни призванного к Божьей службе
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Чытаць цалкам: Божье слово в жизни призванного к Божьей службе
Касцёл – гэта Божы дом
Duc In Altum - Семінарыйная газета
А каб прыняць удзел у св. Імшы ці ў іншых літургічных набажэнствах, кожны раз мы збіраемся ў касцёле ці, калі няма такой магчымасці, у іншым месцы, якое годна вялікіх Божых таямніцаў. Святыня і ўсе прадметы культу выглядаюць належным чынам, прыгожа, а цераз розныя знакі яны гавораць нам пра Божыя праўды. Святыня прысвечана Богу, таму сваім знешнім прыгожым выглядам яна дапамагае нам звяртацца сэрцам да вечных справаў. Гэта такое месца, дзе Творца выслухоўвае нашыя малітвы. У першыя стагоддзі хрысціянства касцёлы ўзводзіліся так, каб яны былі павернуты на ўсход, таму што ва ўзыходзячым сонцы людзі бачылі сімвал Змёртвыхпаўсталага Хрыста. На працягу стагоддзяў хрысціянскія святыні будавалі па-рознаму, напрыклад: з другой паловы XII ст. (гатыцкі стыль) у Францыі ўзводзілі вельмі высокія касцёлы. Гэтая стральчатасць святыні дапамагала вернікам узносіць угару сэрцы да Бога, а святло, якое прабівалася праз вялікія вокны і залівала святыню сваім шчодрым светам, сімвалізавала Хрыста – Святло свету. †
Розумам, сэрцам і целам – з Богам
Актуальна - З жыцця Касцёла
Парафіяда была праведзена ў рамках аўтарскай праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” у Варшаве, якая засяроджваецца на асноўных паняццях старагрэчаскай трыяды: стадыён – тэатр – святыня. У сёлетняй парафіядзе ўдзельнічала 290 дзяцей і маладых людзей з 18 парафій нашай дыяцэзіі, а дапамагала яе арганізатарам 30 валанцёраў з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, пас. Паўднёвы) і парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка). †
Юбілей касцёла ў Начы
Гісторыя - Парафіі і святыні
1529 год. Марыя, удава Януша Касцевіча з Падляскага ваяводства клапоціцца аб стварэнні парафіі і аплачвае будаўніцтва касцёла.
1756 год. Князь Юзаф Кучэўскі будуе на месцы старога касцёла - новы, таксама драўляны. Да Нацкай парафіі належала ў той час каля 60 вёсак і парафія налічвала 9086 вернікаў.
У 1891 годзе была пабудавана плябанія.
21 красавіка 1900 года быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы Нача.
15 жніўня 1900 года - асвечаны вуглавы камень. Акт асвячэння правёў кс. Караль Любянец, прафесар Духоўнай семінарыі ў Вільні.
У 1910 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дзвюма вежамі ў раманскім стылі, падлога - з бетону. Даўжыня касцёла складае 76 аршынаў, шырыня - 30 аршынаў. Дах касцёла і вежы былі накрыты ацынкаванай бляхай. Парафія налічвала 5142 верніка. †
Цуд у вачах Бога
Адпачынак - Дзіцячы куточак
- Пчолы - небяспечныя. Яны не павінны існаваць на свеце, - скрозь слёзы сказала Юля.
- Не, гэта не так, - запярэчыла мама.
- Пчолы не джаляць, калі іх не чапаць. - Можа быць, ты напалохала пчалу?
- Не. Яна прыляцела і села на маю руку. Я хацела яе прагнаць, а яна мяне ўджаліла.
-Зараз гэта пчала памрэ, - растлумачыла мама. – Яна ўджаліла цябе, таму што адчула сябе ў небяспецы. Яе джала засталося ў тваёй руцэ. Вось - яно. †
Беларусь! Не дай сябе перамагчы злу, а зло перамагай дабром!
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Беларусь! Не дай сябе перамагчы злу, а зло перамагай дабром!
Біяграфія кс. Юрыя Папялушкі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Святы Антоній у Адэльску
Актуальна - З жыцця Касцёла
Малады подых Касцёла
Актуальна - З жыцця Касцёла
У Лядніцу я прыехаў чацвёрты раз. Лядніца была заўжды для мяне тым месцам, дзе я магу засяродзіцца на малітве, задумацца над тым, што я - не ідэальны. І заўжды хочацца вярнуцца сюды ў чарговы раз. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы: “Жанчына – гэта дар і таямніца”. Найбольш спадабалася мне выступленне Ванды Пултаўскай. Я чытаў крыху яе кнігі, там ёсць шмат цікавага, а са старонкаў яе твораў сучасная моладзь магла б многае пачарпнуць. В. Пултаўская закранае ў сваіх творах вельмі важныя тэмы: любоў, сексуальнае жыццё, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. В. Пултаўская прадэманстравала на лядніцкіх палях кнігу: “Eros et juventus”. Ужо дома я пачаў крыху яе чытаць і знайшоў штосьці карыснае для сябе. Яшчэ шмат можна пісаць пра гэтую сустрэчу, але я хацеў бы звярнуць увагу на штосьці іншае. Той, хто быў на сустрэчы не першы раз, то мог убачыць, што важным элементам лядніцкіх сустрэчаў з’яўляўся танец з песнямі. Як гаворыцца ў нас, што песня – гэта двайная малітва, а песня з танцам – трайная. Кожны год галоўную песню спяваюць некалькі разоў і танцуюць на працягу ўсёй сустрэчы, а для ўсіх няма розніцы, хто стаіць побач з табой, адкуль ён прыехаў і, нават, якое носіць імя. Кожны год на сустрэчы збіраецца 70, 80 тысяч маладых людзей і пасля яе мы вяртаемся ў свае краіны і з дапамогай гэтай песні мы нясём атмасферу энтузіязму веры ў нашыя супольнасці, парафіі. Хто з моладзі не ведае сёння такіх песень: “Падымі мяне, Езу”, “Не бойся, выплыві на глыбіню” – гэта песні з Лядніцы. Такая з’ява стала ўжо своеасаблівай тэндэнцыяй. І для пацвярджэння маіх разважанняў мне хацелася б прывесці словы айца Яна Горы: “Мы не спяваем у Лядніцы, над ёй мы ўсе становімся песняй!” Я хачу і далей быць гэтай песняй! †
Шляхамі Божай Маці
Актуальна - З жыцця Касцёла
Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў
Актуальна - З жыцця Касцёла
- У Тракелях я працую ўжо дзесяць гадоў і заўжды з радасцю вітаю пілігрымаў, якіх чакае таксама ўся нашая парафія. Застаўся месяц да фэсту, таму мы рыхтуемся, каб найлепш прыняць паломнікаў.
Скажыце, калі ласка, ці начныя чуванні ў Тракелях прытрымліваюцца пастаяннай даты? І калі праходзяць яны ля цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці?
- Заўжды ёсць пастаянная дата: першая пятніца пасля 2 ліпеня. 2 ліпеня – гэта старая дата Наведвання НПМ, таму заўсёды мы яе “трымаемся”. 2 ліпеня сюды прыходзіць мноства людзей, у нас - свой парафіяльны адпуст, але шмат вернікаў прыязджае таксама з Ліды, Воранава, Вільні і з іншых мясцовасцяў. А ў першую пятніцу пасля 2 ліпеня заўжды прыходзяць сюды пілігрымкі. У гэтым годзе так склалася, што 2 ліпеня – пятніца і таму да полудня ў нас будзе свой адпуст, а ўжо пасля абеду чакаем паломнікаў з нашай дыяцэзіі.
Ксёндз Павел, год таму адбылася каранацыя абраза Божай Маці. Колькі людзей прысутнічала на гэтых урачыстасцях?
- Падчас мінулагодніх урачыстасцяў было раздадзена 20000 св. Камуній, а ў галоўнай св. Імшы прыняло ўдзел звыш 25 000 вернікаў.
†
Цябе, Божа, праслаўляем!
Актуальна - З жыцця Касцёла
Наступныя артыкулы...
Старонка 281 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.