ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Для чаго мы асвячаем віно падчас свята св. Яна?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Ксёндз Юрый МарціновічАдказ на гэтае пытанне трэба пачаць з таго, што віно з’яўляецца вельмі важным у гісторыі хрысціянства. Пра гэтую важнасць сведчыць хоць бы гісторыя вяселля ў Кане Галілейскай. Менавіта там Езус здзяйсняе першы цуд – перамяняе ваду ў віно. Дзякуючы гэтаму вясельныя госці маглі яшчэ даўжэй і гучней павесяліцца.
    Ужо ў Старым Запавеце мы чытаем, што Бог даверыў клопат аб вінаградніку чалавеку, бо плён вінаградных кустоў радуе сэрца, дазваляе таксама забыць пра працу і стомленасць. Біблія ўспамінае пра віно аж 450 раз. Кожны год у літургічны ўспамін св. Яна-Апостала, які прыпадае на 27 снежня, у нашых касцёлах практыкуецца звычай благаславення віна. У гэты дзень кожны вернік, які прынясе ў касцёл віно, можа яго асвяціць. Паблагаслаўлены напітак павінен захаваць людзей ад смагі, зберагчы здароўе і засцерагаць ад атручэнняў. Асвячанае віно з’яўляецца таксама сімвалам любові, а яго ўжыванне пазбаўляе нас ад атруты зла і нянавісці, а таксама дапамагае ў пашырэнні ўзаемазразумення і зычлівасці.

Чытаць цалкам: Для чаго мы асвячаем віно падчас свята св. Яна?

 

З глыбіні сэрца

Актуальна - Пастырскае Слова

Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
   Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, калі ўвесь свет сузірае таямніцу ўцелаўлення Божага Сына, я перадаю чытачам газеты “Слова Жыцця” сардэчныя пажаданні. Свята Божага Нараджэння з’яўляецца святам жыцця. Сёння мы ўспамінаем гэтую гістарычную падзею з мінулых звыш 2000 год, якaя змянілa ход гісторыі чалавецтва. У цемры граху чалавецтва ўбачыла святло – ніколі незгасаючае Сонца, якім ёсць наш Збавіцель Езус Хрыстус. Як для біялагічнага жыцця чалавека неабходна святло натуральнага сонца, так і для духоўнага жыцця патрэбна Сонца, якім ёсць Езус Хрыстус. Таму няхай газета “Слова Жыцця” нясе тое святло гэтага Сонца, якое сапраўды будзе гарантаваць чалавеку шчаслівае жыццё на зямлі і ў вечнасці. Вясёлых, цёплых, шчодрых на Божыя ласкі і дары свят Божага Нараджэння і Новага года!

Чытаць цалкам: З глыбіні сэрца

 

Слова для Жыцця (5)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
   Свет патрабуе Бога – чытаем у заканчэнні паслання на Сусветны дзень міру. – Патрабуе ўніверсальных і агульных этычных і духоўных каштоўнасцяў, а рэлігія можа ўнесці цэнны ўклад у іх пошук, каб удалося збудаваць справядлівы і мірны грамадскі лад на нацыянальным і міжнародным узроўнях. (…) Я заахвочваю ўсіх, хто хоча стаць будаўнікамі міру, а асабліва маладых людзей, услухацца ў свой унутраны голас, каб знайсці ў Богу пастаянны пункт суаднесенасці для атрымання сапраўднай свабоды; невычэрпную сілу, якая дазволіць кіраваць светам з новым духам, так, каб не дапусціць ізноў памылак мінулага

    Фрагмент паслання на Сусветны дзень міру

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (5)

 

З каталіцкага друку (5)

Актуальна - Прэса

49\2010 г. Біскуп Юзаф Гуздэк – палявым біскупам
    Наступнікам палявога біскупа Тадэвуша Плоскага, які трагічна памёр ў смаленскай катастрофе 10 красавіка 2010 г., стаў біскуп Юзаф Гуздэк. Ён будзе пятым у гісторыі палявым біскупам польскіх войскаў. На працягу 6 год выконваў функцыю дапаможнага біскупа кракаўскага Мітрапаліта кардынала Станіслава Дзівіша.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (5)

 

Усе мы з'яўляемся адной сям'ёй

Актуальна - З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж6 – 8 снежня 2010 г. ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна
У 11.30 Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал цэлебраваў св. Імшу ў Пабрыгіцкім касцёле для сясцёр з манаскіх ордэнаў.
    Падчас яе ксёндз іерарх звярнуўся да сясцёр, якія працуюць у нашай дыяцэзіі, з Божым словам. У казанні Ксёндз Кардынал звярнуў увагу на багаты літургічны змест сённяшняга дня. Па-першае, працягваецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Хрыстос стукае ў нашы сэрцы. Ён чакае малітвы”, - сказаў іерарх. Другая акалічнасць – гэта ўспамін св. Мікалая. Прыгадваючы пра яго, ксёндз кардынал адзначыў, што “мерай святасці з’яўляецца якасць малітвы”. Трэцяя акалічнасць – гэта 305-годдзе кансэкрацыі гродзенскай катэдральнай базылікі.

Чытаць цалкам: Усе мы з'яўляемся адной сям'ёй

 

Акцыя

Актуальна - З жыцця Касцёла

"Вазьмі газету "Слова Жыцця" сабе і сваім знаёмым"
Паважаныя чытачы
Мы напамінаем Вам, што наступны нумар нашай газеты з’явіцца 26 снежня, на другі дзень Божага Нараджэння. Гэта будзе святочнае выданне нашага “Слова”. У нумары будзе шмат фотаздымкаў, а таксама віншаванні ад ксяндза біскупа, ксяндза рэдактара і ўсёй рэдакцыі, святочныя артыкулы і каляндар на 2011 год у дзвюх моўных версіях.
Мы прапануем Вам набыць два экзэмпляры газеты: адзін – сабе, а другі – сваім знаёмым. Удзельнічаючы ў нашай акцыі “Вазьмі газету “Слова Жыцця” сабе і сваім знаёмым”, Вы можаце зрабіць прыемны святочны сюрпрыз сваім блізкім, а таксама калегам па працы, сябрам у школе ці навучальнай установе.
Мы вельмі спадзяёмся, што Вы не застаняцеся абыякавымі і ўключыцеся ў нашую святочную акцыю.
 

Адвэнтавыя рэкалекцыі. Час надзеі

Роздум - На шляху да святасці

Ксёндз Марк Казэра - класічны філолаг. Дапамагаў у арганізацыі духоўнай семінарыі ў Беларусі. Шматгадовы выкладчык лацінскай і грэчаскай моў, а таксама патралогіі ў семінарыі ў Гродне. Выконваў функцыі духоўнага айца, а таксама намесніка рэктара. Знаўца юрыдычнай лацінскай мовы. Цяпер выкладчык у Каталіцкім Люблінскім універсітэце. Аўтар некалькіх кніжных публікацый і навуковых артыкулаў.
   Адвэнт – гэта час чакання. Мы чакаем святаў Божага Нараджэння і ўспамінаем чаканне, якое працягвалася многія тысяча год, прадказанага Месіі. У кожным чаканні найбольшай праблемай, ворагам таго, хто чакае, з’яўляецца нецярплівасць, адсутнасць стойкасці. Таму, хто чакае, найбольш неабходна цнота надзеі. Толькі яна можа дапамагчы вытрымаць у чаканні, асабліва тады, калі яно працягваецца. У цяжкія хвіліны, калі нараджаецца сумненне, каб пратрымацца, каб не прыйсці ў адчай і не адмовіцца, не паддацца лёсу, неабходна надзея. У адным са сваіх апавяданняў французскі пісьменнік Сент-Экзюперы апісвае сітуацыю лётчыка, які вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку зімой у гарах на гладкай паверхні замерзлага возера.

Чытаць цалкам: Адвэнтавыя рэкалекцыі. Час надзеі

 

Новыя нападкі на Папу. З якой мэтай?

Актуальна - З жыцця Касцёла

У медыйную прастору запушчана яшчэ адна “качка” пра тое, нібыта Папа змяніў “сваё меркаванне” адносна дапушчальнасці прэзерватываў і кантрацэпцыі. Сфабрыкаваная кімсьці “навіна” і прадказальны антыкаталіцкі каментарый шырока перадрукоўваюцца нават афіцыйнымі інтэрнэт-сайтамі многіх інфармацыйных агенцтваў.
    “Гарачая навіна” звязана з выхадам у аўторак 23 лістапада новай кнігі Бэнэдыкта XVI “Святло свету. Папа, Касцёл,знакі часу”. Кніга ўяўляе сабой разгорнутае інтэрв’ю з Папам на хвалюючыя сучасны свет тэмы. Інтэрв’ю ў Пантыфіка ўзяў вядомы нямецкі пісьменнік і журналіст Peter Seewald. Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” (21.11.2010), анансуючы выхад кнігі адразу ў васьмі моўных версіях, надрукавала ўрыўкі з кнігі. Менавіта тэндэнцыйная інтэрпрэтацыя гэтых урыўкаў і дала падставу для “сенсацыйных” вывадаў.

Чытаць цалкам: Новыя нападкі на Папу. З якой мэтай?

 

Падрыхтоўка да Эўхарыстычнага кангрэса

Актуальна - З жыцця Касцёла

8 – 11 лістапада ў Рыме адбылася канферэнцыя міжнароднай камісіі камітэта Эўхарыстычных кангрэсаў. На канферэнцыю прыбыло каля 100 прадстаўнікоў з розных дзяржаў свету. Епіскапат Беларусі прадстаўляў кс. Ян Кучынскі. У першы дзень прадстаўнікі Канады (дыяц. Квебек) выступілі са справаздачай з апошняга 49 Эўхарыстычнага кангрэса і расказалі пра яго вынікі. Прайшло знаёмства з планам праграмы на будучы юбілейны Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца ў Дубліне, у Ірландыі. Кангрэс пачнецца 10 чэрвеня 2012 г., падчас святкавання ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста, а закончыцца 17 чэрвеня гэтага ж года. Тэма кангрэса “Эўхарыстыя: супольнасць з Хрыстом і ўзаемная”. 2012 год напамінае нам пра 50-гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабора. Выбар тэмы звязаны ў вялікай ступені з саборам, асабліва з энцыклікай “Lumen Gentium” (№ 7). Канферэнцыя закончылася прыватнай аўдыенцыяй ў Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які пажадаў членам камітэта паспяховай працы і даў апостальскае благаславенне пад канец сустрэчы.
 

Касцёл Нараджэння НПМ ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай)

Гісторыя - Парафіі і святыні

Ломжынскі біскуп Станіслаў Костка Лукомскі ўтварыў самастойную парафію Баля Касцёльная паводле дэкрэта № 78 ад 31 сакавіка 1927 г. Згодна з ім новая парафія існавала з 1 красавіка 1927 г. Пробашчам яе быў назначаны пробашч парафіі ў Рыгалоўцы кс. Мечыслаў Пяшчынскі, які працуе ў ёй да гэтага часу.Святыя Імшы ажыццяўляліся ў часовай капліцы. Рыма-каталіцкі касцёл у Балі пачалі будаваць у 1927 г., калі яна становіцца цэнтрам парафіі. У 1931 г. быў назначаны пробашчам кс. Блажэй Пшчулкоўскі. Пасля няпоўных трох год яго працы наступіла чарговая змена пробашча. Гэтыя замены ўказваюць на цяжкасці, якія зазнавалі душпастыры новай парафіі з-за адсутнасці сродкаў для будаўніцтва касцёла. У 1934 г. пробашчам парафіі стаў кс. Антоній Баршчэўскі. У 1935 г. ён пачаў закладваць фундамент і будаўніцтва новага першага рыма-каталіцкага касцёла паблізу драўлянай каплічкі, недалёка ад таго месца, дзе калісьці была праваслаўная святыня. Касцёл будаваўся на ахвяраванні парафіян, уручную, без прымянення машын. Пасля двух цяжкіх год была ўзведзена новая святыня.

Чытаць цалкам: Касцёл Нараджэння НПМ ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай)

 

З каталіцкага друку (4)

Актуальна - Прэса

Разгорнутае інтэрв’ю з Бэнэдыктам XVI, № 47\2010 г.
    23 лістапада выйшла ў свет кніга “Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу” адначасова на васьмі мовах. Яна з’яўляецца запісам размовы Пэтэра Сээвальда з Бэнэдыктам XVI у ліпені 2010 г. у Кастэль Гандольфа.
    Бэнэдыкт XVI прызнаецца ў нядбайнасцях, памылках і грахах Касцёла. Папа лічыць, што “гэта Хрыстус утрымлівае Касцёл у цэласнасці. Калі б Касцёл залежаў толькі ад людзей, то даўно б распаўся” – выказвае думку Сээвальд. Паводле яго меркавання Святы Айцец жадае, каб пасля страшных выпадкаў сексуальнага дамагання і іншых дапушчаных памылак Касцёл зрабіў грунтоўнае самаачышчэнне.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (4)

 

Слова для Жыцця (4)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
   Падчас Адвэнта мы таксама пакліканы пачуць Божы голас, які гучыць у пустыні свету, дзякуючы Святому Пісанню, асабліва калі яно прапаведуецца сілай Святога Духа. Па сутнасці вера становіцца мацнейшай, калі яна асвечана Божым словам, “Бо ўсё – як нагадвае апостал Павел, - што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею” (Рым 15, 4). Узорам такога слухача з’яўляецца Панна Марыя: “Сузіраючы ў Божай Маці жыццё, цалкам сфармірованае Словам, мы разумеем, што таксама пакліканы ўвайсці ў таямніцу веры, дзякуючы якой Хрыстус прысутнічае ў нашым жыцці. Кожны хрысціянін, які верыць, як нагадвае св. Амброзій, у пэўным сэнсе пачынае і нараджае Божае слова” (“Verbum Domini”, 28).

    Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 5 снежня.

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (4)

 

Старонка 272 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.