ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Папа піша клерыкам...

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас свайго Пантыфікату напісаў тры энцыклікі, дзве адгартацыі, вялікую колькасць пасланняў і іншых дакументаў. 18 кастрычніка 2010 г., у свята св. Лукі-евангеліста, выйшаў у свет яго “Ліст да семінарыстаў”. Гэтае пасланне складаецца з сямі пунктаў. Яно сведчыць пра вялікі клопат Пятра нашых часоў пра тых, хто падрыхтоўваецца да святарскай паслугі. Папа, звяртаючыся да будучых святароў, бачыць у іх будучыню Касцёла. Таму ён хоча іх павучыць, як трэба жыць падчас вучобы ў семінарыі і звяртае ўвагу на тое, якімі павінны быць адукацыя і выхаванне алюмнаў, будучых святароў.
З самага пачатку паслання Бэнэдыкт XVI прыводзіць асабістыя ўспаміны з часоў Другой сусветнай вайны: “У снежні 1944 г., калі я быў прызваны на воінскую службу, камандзір спытаў кожнага з нас, якую прафесію мы хацелі б мець у будучым. А адказаў, што хацеў бы стаць каталіцкім святаром. Лейтэнант адказаў: “А таму Вы павінны пашукаць сабе штосьці іншае. У новай Германіі ўжо не патрэбны ксяндзы”. Святы Айцец падкрэслівае, што нягледзячы на памылковае меркаванне многіх людзей, што святарства не з’яўляецца “прафесіяй” будучага, рэчаіснасць ёсць іншая. Людзі патрабуюць Бога нават у XXI ст. Таму слушнымі здаюцца словы Папы, скіраваныя да тых, якія “насуперак гэтым агаворкам і поглядам” паступілі вучыцца ў семінарыю: “Добра Вы зрабілі”.

Чытаць цалкам: Папа піша клерыкам...

 

На службе Богу і людзям

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Езус Хрыстус з вялікай любові да Касцёла, Сваёй Узлюбленай, абуджае ў сэрцах маладых людзей прызванне да святарства, каб у будучым як душпастыры яны вялі ўсіх людзей да Яго. Прымаючы з удзячнасцю гэты дар ад Збавіцеля, Маці Касцёла прытуляе новых кандыдатаў пад сваю асаблівую апеку. Цераз адукацыю і выхаванне ў семінарыі Яна стараецца яшчэ больш распаліць у сэрцах клерыкаў жаданне служыць Хрысту і чалавеку. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае развіццё духоўнага жыцця алюмнаў і атрыманыя імі веды па філасофіі і тэалогіі. У нашай Гродзенскай семінарыі перад дыяканскімі пасвячэннямі ажыццяўляецца таксама гадавая літургічна-душпастырская практыка ў парафіі.
    Я - Бяленік Віталій. Скончыў пяты курс навучання ў ВДС і цяпер знаходжуся на практыцы ў парафіі св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах. У сваім артыкуле я хачу падзяліцца роздумам пра тое, як я праводжу гэты час, дадзены мне Богам, тую душпастырскую практыку, якая з’яўляецца выплыццём на глыбокую ваду ў розных жыццёвых сітуацыях. У іх можна прымяніць усе веды і ўменні, здабытыя адукацыяй і выхаваннем ў семінарыі. Гэты час з’яўляецца для мяне таксама нагодай, каб больш укараніцца ў Хрысце і з яшчэ большай любоўю і радасцю адказаць Яму ў дзень святарскіх пасвячэнняў: “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6, 8).

Чытаць цалкам: На службе Богу і людзям

 

Міністрант - гэта прадстаўнік паслугі самога Бога!

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Вітаю Вас, дарагія чытачы, а асабліва міністранты, у гэты радасны “белы” перыяд. Белай гэтую пару можна назваць таму, што ўсё навокал нас як бы пакрыта цудоўным белым прасцірадлам, якое выткана з мільярдаў малых белых лапікаў! Як жа гэта Бог усё вытанчана і цудоўна зрабіў.
    Давайце задумаемся над гэтай вытанчанасцю і элітарнасцю. Дык вось, чым ёсць і што значыць міністранцкая служба, было не аднойчы напісана, між іншым, таксама ў гэтай рубрыцы. Мы хочам указаць на пэўны аспект гэтай службы, а менавіта на яе вытанчанасць, элітарнасць і на яе значэнне для вас, міністранты.
    А таму, міністрант – гэта ёсць прадастаўнік паслугі самога Бога!

Чытаць цалкам: Міністрант - гэта прадстаўнік паслугі самога Бога!

 

Бог-Любоў адкрываецца ў Праўдзе

Роздум - На шляху да святасці

Многія людзі любяць гаварыць пра праўду, але найчасцей не любяць з ёю сустракацца. Яны з лёгкасцю расказваюць праўду пра іншых, але з вялікай цяжкасцю – пра сябе. А калі нават нехта памкнецца і стане на парозе адкрыцця праўды, то баіцца зрабіць рашаючы крок насустрач непазнанаму.
Кожны чалавек баіцца памыліцца ў большай ці меншай ступені, баіцца, што разваляцца так доўга і цяжка паскладаныя пазлы яго “праўды”. Ён можна доўгі час хаваць гэты неспакой, не прызнавацца нават перад самім сабой, захапляючыся працэсам канструявання. Але раней ці пазней прыходзіць сумненне ў праўдзівасці “праўды”. Некаторым для гэтага дастаткова крыху пахіснуцца. Іншым неабходна стаць перад руінай, каб усвядоміць, што ягоная “праўда” была ўсяго толькі ўласнай канструкцыяй. Хоць знойдуцца і такія, якія нават разбурэнне будуць называць будаўніцтвам. Але ўсе гэтыя праблемы вымушаюць задумацца: калі ж праўда з’яўляецца сапраўднай? Калі прыгажосць - не ілюзіяй? Калі рэчаіснасць - рэальнай?

Чытаць цалкам: Бог-Любоў адкрываецца ў Праўдзе

 

Гiсторыя аднаго тэлефоннага званка

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Ён пазваніў мне а палова восьмай на хатні тэлефон. Званіў з таксафона, бо калі я зняла трубку, то пачула прыемны жаночы голас: “Вам звонит Паша, с оплатой на ваш счёт. Будете разговаривать?” Я адразу не ўцяміла, што за Паша. За нейкія секунды стала перабіраць у галаве ўсіх асоб мужчынскага полу з такім імем. Так і не дадумаўшыся, адказала кароткім : “Так”. І стала чакаць.
    - Добры дзень. А Эмілію можна?- пачуўся ў трубцы дзіцячы голас хлопчыка.
    - Я самая,- з цікаўнасцю адказала я.
    - Прывітанне. Пазнала? Не? Паша. Памятаеш?- з надзеяй у голасе запытаў хлопчык.
    І толькі тады я ўспомніла…
    З ім мы ездзілі ў адным аўтобусе да школы, жылі ў суседніх вёсках, часта бачыліся… Паша- вясёлы, чорнавалосы хлопчык гадоў дзевяці, мабыць, больш (наконт узросту дакладна і не ўспомню зараз). Памятаю, ехалі ў аўтобусе, размаўлялі, смяяліся, і я дала яму нумар свайго дамашняга тэлефона. Не ведаю чаму, але проста падабаўся мне гэты малы з такой наіўнай вясёлай ўсмешкай, з шэрымі вачыма, у якіх заўсёды зіхацела беспрычыннае дзіцячае шчасце…

Чытаць цалкам: Гiсторыя аднаго тэлефоннага званка

 

Для чаго мы адзначаем юбілеі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

кс. Антоні ГрэмзаТрадыцыя святкавання юбілеяў бярэ свой пачатак яшчэ з перадхрысціянскіх часоў. Кніга Левіта Старога Запавета падае звестку аб устанаўленні шабатовага года. Праз кожныя 7 год земляробы не апрацоўвалі зямлю. Сярод народаў Усходу існавала перакананне, што зямля, каб даць новы ўраджай, павінна мець год адпачынку. У Бібліі ўвянчэннем 7 перыядаў сямі шабатовых год, якія складалі ў суме 49 год (7х7=49), быў 50-ты год, названы юбілеем. Пачатак гэтага года звыкла абвяшчалі гучаннем барановага рога.
    Менавіта з такога спосабу абвяшчэння бярэ сваю назву юбілей (з габр. Jobel азначае барановы рог). Са святкаваннем было звязана ўсеагульнае дараванне даўгоў і пакаранняў. Юбілейны год меў глыбока прымірэнчае значэнне, падчас якога перш за ўсё ўсведамлялі сабе, што кожны з людзей з’яўляецца даўжніком Бога. Юбілей суправаджала свядомасць даравання він перш за ўсё Богам. Адсюль таксама паходзіць выраз аб тым, што прыход Езуса на свет названы “паўнатой часу” і “годам ласкі ад Пана”. Гэта мела значэнне прабачэння ўсіх грэшных абцяжаранняў у адносінах да Бога. Дзякуючы Божаму Сыну, як тлумачаць тэолагі, здзейснілася дасканалае прымірэнне нас з Богам і дараванне ўсякага доўгу.

Чытаць цалкам: Для чаго мы адзначаем юбілеі?

 

Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Актуальна - Пастырскае Слова

Пажаданні ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Божае Нараджэнне 2010 г. і на Новы 2011 год
Ужо чарговы раз адзначаем Божае Нараджэнне. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час, калі нанова мы затрымліваемся над загадкавай таямніцай Любові Бога да чалавека. У кожную нядзелю і ў гадавую ўрачыстасць мы вызнаём нашую веру і гаворым: “Бог ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу: праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Панны Марыі і стаўся чалавекам”. Перад гэтай таямніцай мы ўкленчваем, за яе выражаем удзячнасць, праслаўляем Бога ў Яго бясконцай любові да нас.

Чытаць цалкам: Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

 

Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах

Гісторыя - Парафіі і святыні

Тэрыторыя будучай парафіі Адамавічы да 1795 г. уваходзіла ў склад парафіі і дэканата Гродна ў Віленскай дыяцэзіі. У 1582 г. у сувязі з наплывам усё большай групы католікаў лацінскага абраду была створана рыма-каталіцкая парафія ў Ліпску, да якой належалі вернікі з Адамавічаў. Пасля 24 кастрычніка гэтыя землі ўвайшлі ў склад Усходняй Прусіі. У 1799 г., калі колькасць вернікаў пачала ўсё больш расці, з заклапочанасці пра духоўнае дабро вернікаў паўстаў праект утварэння парафіі ў Адамавічах. Праект прадугледжваў аддаць ордэну дамініканаў у Клімоўцы новую парафію ў Адамавічах. Вернікі павінны былі забяспечыць утрыманне ксяндза. Святар К. Свяжынскі, прызначаны дзяржаўнымі і касцёльнымі ўладамі, клапаціўся пра выкананне праекта. У 1799 г. прускі кароль загадаў уключыць у парафію ў Адамавічах вёскі, якія да гэтага часу заставаліся ў Сакольскай, Адэльскай парафіях і Кузніцы. Жыхарам гэтых вёсак было далёка дабірацца ў касцёл і туды быў цяжкі даезд. Невядома дакладная дата стварэння парафіі ў Адамавічах. Толькі вядома, што парафія была створана біскупам Янам Клеменсам Галачэўскім (1805 – 1819). У парафіі Адамавічы першы касцёл Унебаўзяцця НПМ паўстаў у 1800 г., дзякуючы старанням кс. Свяжынскага і ахвярнасці парафіян. Гэты будынак быў узведзены з драўніны нізкай якасці і накрыты гонтамі. На даху касцёла знаходзіўся драўляны купал. На ім быў прымацаваны жалезны крыж, а ў сярэдзіне купала вісеў невялікі звон, названы званічкай.У франтоне касцёла быў бабінец, таксама накрыты гонтамі. У галоўным алтары знаходзіўся табэрнакулюм, выкананы з паліхраміраванай драўніны. У алтары размяшчаўся вялікі намаляваны абраз Унебаўзяцця НПМ. Паабапал галоўнага алтара на сценах віселі два абразы: св. Ганны і св. Казіміра. У бакавым алтары з правага боку быў маляваны абраз Укрыжаванага Хрыста. Абраз Ружанцовай Божай Маці вісеў у бакавым алтары з левага боку.

Чытаць цалкам: Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах

   

Святы надзеі

Роздум - На шляху да святасці

Святы Божага Нараджэння абуджаюць у нашых сэрцах цёплыя пачуцці: бяспекі, любові, супакою. Яны з’яўляюцца радаснымі святамі, але адначасова поўнымі задуменнасці. Можа гэта недабор сонечнага святла і холад на двары садзейнічаюць таму, што больш часу мы праводзім дома, размаўляючы з самымі блізкімі ці проста знаходзімся разам. У нас ёсць больш магчымасцяў затрымацца і паспрабаваць адказаць на пытанні, звязаныя з сэнсам нашага існавання. Натоўпы людзей перамяшчаюцца па ўсім свеце, каб гэтыя святыя дні пражыць у асяроддзі самых блізкіх, адчуць цяпло роднага дома і сустрэцца з найважнейшымі асобамі ў сваім жыцці.
    Чаму святы Божага Нараджэння закранаюць сэрцы многіх з нас? Яны прыпадаюць на канец года, калі асаблівым чынам мы задумваемся над падзеямі і перажываннямі, якіх зазналі. Яны аднаўляюць у нас радасць, але таксама смутак і мары. У нас ёсць шмат пытанняў і нараканняў на Бога, бо тое, чаго мы жадалі усім сэрцам і аб чым прасілі кожным уздрыгваннем волі, не атрымалі. Можа мы страцілі каго-небудзь з блізкіх, зазналі шмат няўдач і няшчасцяў.Цяжка дзякаваць за такія моманты і думаць, што яны служаць чамусьці добраму. Гэта ёсць моманты цемры, чаго людскі розум не можа зразумець.

Чытаць цалкам: Святы надзеі

 

Любоў у сям’і

Роздум - На шляху да святасці

Святая Сям’я з’яўляецца прыгожым прыкладам для пераймання для сучасных сем’яў. Святы Юзаф – гэта ўзор мужнага чалавека, які не баяўся ўзяць адказнасць за бяспеку Марыі і Езуса. Святы Юзаф выратаваў сям’ю ад жаўнераў Ірада, забяспечыў Марыі Панне і малому Езусу харчаванне і дах над галавой. Ён стараўся быць прыкладам для падрастаючага Езуса. Марыя, Яго Маці, з’яўляецца вытокам любові, веры і надзеі. Мільёны людзей дамагаюцца Яе заступніцтва. Яна з’яўляецца сімвалам па-сапраўднаму любячай маці.
    Кожнае дзіця заслугоўвае такіх бацькоў. Аднак у нашых асяроддзях ёсць вельмі мала прыкладаў пераймання Святой Сям’і. Сучасны свет пагражае будучыні. Аборты, кантрацэпцыя, аднаполыя сужэнствы, разводы, убоства, п’янства, экалогія і шмат іншых фактараў пагражаюць нашай будучыні. Прадзюсары паказваюць кінафільмы на гэтыя тэмы. Тэлебачанне, інтэрнэт робяць даступнай гледачам шмат негатыўнай інфармацыі, якая моцна ўздзейнічае не толькі на розумы дзяцей, але і дарослых. Алкагалізм, наркотыкі, самазабойствы становяцца найлягчэйшым выйсцем з цяжкай сітуацыі.

Чытаць цалкам: Любоў у сям’і

 

Пилигримка надежды в Рим

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Первым городом в Италии, который мы посетили, был г. Падуя, известный как место жизни и деятельности великого францисканца, почитаемого во всем мире – св. Антония. Посещение храма, построенного в венецианском стиле с многочисленными куполами, началось со св. Мессы в часовне св. Максимилиана Кольбе. Мы чувствовали, что святой встречал нас и поблагословиль на дальнейший путь по земле, щедро одаренной святыми. Мы могли черпать из богатства их святости, а вернувшись в свои дома, делиться с другими миром и добром. Мы имели возможность преклониться у гроба св. Антония, оставляя свои интенции и доверили ему плоды нашей пилигримки. Всех нас объединяла молитва, дружеская беседа, искренность и надежда.
    Следующим городом на паломническом пути был г. Орвието, где когда-то во время святой Мессы из освященной Гостии упали капли крови на корпорал. Как же человеку необходимо оживить веру, как милосерден Бог, который, прощая нам человеческую слабость, посылает знаки своей любви, чтобы человек не терял доверия по пути на встречу с Ним.

Чытаць цалкам: Пилигримка надежды в Рим

 

Старонка 271 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.