Місія выканальная

Хрысціянскія традыцыі

У 20-гадовы юбілей выдання “Апэляў фацімскага паслання” прыгледзімся да асноўных просьбаў Найсвяцейшай Панны Марыі, перададзеных нам с. Луцыяй.
“Ты застанешся тут пэўны час”. Гэтыя словы пачула з вуснаў Марыі маленькая Луцыя. Маці Божая прыходзіла да трох фацімскіх пастушкоў на зялёным кавалку пашы, які належаў бацькам дзяўчыны, але толькі ёй дала магчымасць весці размову з сабой.
    Дзяўчына атрымала пэўную місію – павінна была стаць сведкай Неба сярод людзей і данесці ім галоўнае фацімскае пасланне: навяртанне і збаўленне сябе і бліжняга. Луцыя адказна выконвала даручэнне – гартавала ўласныя цноты, ахвяравала сваё жыццё Богу праз уступленне ў кляштар, а напрыканцы жыцця напісала кнігу, дзе ў дакладных кароткіх формулах прадставіла тое, да чаго заклікала Неба ў Фаціме.
Заклік да веры
    Трываць у даверы да Госпада, калі ўсё ў жыцці складваецца і калі мары руйнуюцца.
   
    Заклік да адарацыі
    Усвядоміць, што кавалак Хлеба – гэта Хрыстос, і пакланіцца Яму ў захапленні.
   
    Заклік да надзеі
    Дапусціўшы маленькую правіну або вялікі грэх, спадзявацца на міласэрнасць Усявышняга.
   
    Заклік да любові да Бога
    Памятаць, што з любові да Госпада вынікае здольнасць любіць чалавека.
   
    Заклік да прабачэння
    Навучыцца не прыпадабняцца крыўдзіцелю і не жадаць помсты.
   
    Заклік да малітвы
    Звяртацца да Бога распаўсюджанымі малітвамі і не забывацца пра асабістыя шчырыя словы.
   
    Заклік да ахвяры
    Зразумець сэнс цярпення і прысвяціць яго дзеля збаўлення патрабуючых.
   
    Заклік да ўдзелу ў Эўхарыстыі
    Не прапускаць магчымасці прыняць Хрыста ў св. Камуніі і напоўніцца Ім.
   
    Заклік да блізкасці з Найсвяцейшай Тройцай
    Спазнаць Бога Айца як клапатлівага Бацьку, Бога Сына як надзейнага Сябра і Святога Духа як мудрага Настаўніка.
   
    Заклік да штодзённай ружанцовай малітвы
    Адкрыць прыгажосць і плён гэтай малітвы.
   
    Заклік да набажэнства да Беззаганага Сэрца Марыі
    Знайсці прытулак у сэрцы Маці Божай.
   
    Заклік да апостальства
    Засяродзіцца над Евангеллем і абвяшчаць Добрую Навіну ў сваім асяроддзі.
   
    Заклік да разважання над вечным жыццём
    Не забывацца, што кожная думка і дзеянне аддаляюць або набліжаюць да дасягнення шчасця ў Нябесным Валадарстве.
   
    Заклік да трывання ў добрым
    Гартаваць здольнасць супрацьстаяць спакусам.
   
    Заклік перастаць абражаць Бога
    Самім не вярэдзіць Яго раны і ўмець абараніць Імя Госпада.
   
    Заклік да святасці ў сям’і
    Клапаціцца пра сумленнае жыццё родных: калі дапамагаць парадай, а калі – малітвай.
   
    Заклік да дасканаласці Хрысціянскага жыцця
    Натхняцца прыкладамі святых і спрабаваць наследаваць іх.
   
    Заклік да жыцця ў поўным прысвячэнні сябе Богу
    Аддаць Яму ўсё ў надзеі на большую каштоўнасць.
   
    Заклік да святасці
    Спатыкнуўшыся, адразу прыступаць да споведзі, каб трымаць сэрца чыстым.
   
    Заклік крочыць шляхам Неба
    Прымаць навуку Хрыста нават тады, калі іншыя людзі яе не прымаюць.