Да стайні, бо там цуд
Хрысціянскія традыцыі
У Бэтлеем спяшайма,
Да стайні, бо там цуд:
У ясельках Сын Божы –
Ён збавіць грэшны люд.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі. †
Укленчым на калені,
Дзіцятка гэта – Бог.
Свайго вітаем Пана,
Удзячна плоцім доўг.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
О Божа, хто спазнае
Тваёй любові скарб?
На сене пры жывёле
Ты ўзводзіш
Свой пасад.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
З Айцом Ён роўны
ў Бостве,
Нябёсаў Валадар,
Нам шчыра спагадаўшы,
Прыняў
жыцця цяжар.
Анёлы заспявайце!
Зайграйце, пастушкі!
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.