XXVI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка

Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі.
    Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. I хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.
    А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.
    Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. I калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. I калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Mk 9, 38-43,45,47-48

Адмежавацца ад зла!

 Сёння Хрыстус вучыць, як важны дробязі: нават кубак вады, найменшы жэст салідарнасці з Настаўнікам. Дастаткова рабіць дабро ў Яго Імя, а эфектыўнасць будзе гарантавана. Езус нагадвае апосталам, што яны не маюць манаполіі на Яго моц. Чалавек вызваляе Божую моц, незалежна ад уласнай недасканаласці. Зрэшты, апастолаў, якія забаранялі іншым ужываць Імя Езуса, цяжка было б лічыць дасканалымі знаўцамі планаў Настаўніка, а яшчэ менш – ідэальнымі іх выканаўцамі. У гадзіну мукі Хрыста яны не вытрымалі выпрабавання, з-за страху разбегліся і пад крыжам астаўся толькі адзін з іх. Можа таму Езус выкарыстовае кожны шанс, які Яму дапаможа выратаваць чалавека. Важна і тое невялікае дабро, зробленае ў Яго Імя. Усё – істотнае і не застанецца без узнагароды.
    Але так як дабро мае ў Евангеллі сваё значэнне, так і зло мае свой гатункавы цяжар. Езус не астаўляе на гэты конт ніякіх сумненняў. Ужо сама падстава да граху, да амаральнасці цягне за сабой беззваротныя вынікі. Ці зло і амаральнасць, якая вядзе да яго, павінны быць так бязлітасна трактаваны? Хто ж мог бы сказаць пра тое, але ж гэты свет з’яўляецца такім недасканалым, дабро так перамешана са злом, што лепш прыняць гэты свет ва ўсёй яго складанасці. Ці не лепш было б паменшыць, паставіцца з пагардай да зла?
    Менавіта таму сённяшняе Евангелле трэба прыняць, як вельмі выразную лекцыю, якая перасцерагае нас перад “прызвычайваннем” да граху, уваходжаннем ў які-небудзь з ім кампрамісы. Ці патрабаванні Езуса не здаюцца вельмі радыкальныя? Напэўне, не! Ён выдаў усяго сябе на муку, каб мы маглі радавацца поўнай свабодай.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч