II Нядзеля пасля Нараджэння Пана

Разважанні з Божым Словам

Ян 1, 1–18
Слова сталася целам і пасялілася між намі, і бачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды. Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: “Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне”. І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў.

Схіліцца над таямніцай
    Застаючыся ў святле таямніцы Божага Нараджэння, варта ўсведамляць, што Слова прыйшло ў свет для таго, каб аднавіць парушаны парадак, вярнуць сэнс нашым словам і зноў паказаць нам мэту – нашу еднасць з Богам. Мы былі задуманы для яе спрадвеку, і не знойдзем шчасця па-за ёй.
    Калі мы ўжо насыцілі вочы агеньчыкамі навагодніх елак, перажылі эмоцыі падчас дзялення аплаткай і каледавання ля ясляў, калі заціхлі навагоднія стрэлы петард, феерверкаў і коркаў ад шампанскага, зараз самы час углядзецца ў сэнс таямніцы, схаванай у пасланні “Слова сталася целам”, каб адкрыць сапраўдны сэнс падзеі, якая змяніла ход гісторыі і можа змяніць таксама наша жыццё.
   
    Пане Езу Хрысце, дазволь мне адкрыць сапраўднае значэнне Твайго прышэсця ў свет!