IV Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

Лк 1, 39–45
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Блаславёная Ты між жанчынамі, і блаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам”.

Знайсці Бэтлеем
    IV Нядзеля Адвэнту, якая абвяшчае абяцанне нараджэння Езуса, нагадвае нам, што Бог любіць чалавека і свет бязмежнай любоўю. Гэтая навіна дае надзею і адкрывае перад намі светлую будучыню. Усюды, дзе падводзіць дапамога чалавека, Бог звяртаецца да нас: Я заўсёды з табой.
    Пакінем у баку ўсе другарадныя пытанні, якія ўскладаюць на нас, каб знайсці самае галоўнае – Бэтлеемскую стайню. “Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там адбылося і што абвясціў нам Пан”.
   
   Пане Езу Хрысце, дапамагай мне ўвесь час нанова знаходзіць Цябе ва ўсім, што мяне акружае!