Х Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус з вучнямі прыйшоў у дом. I зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум. А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў.
    А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: “Як можа сатана выганяць сатану?”
    Калі валадарства раздзеліцца само ў сабе, не можа выстаяць такое валадарства. I калі дом раздзеліцца сам у сабе, не можа выстаяць такі дом. I калі сатана паўстаў супраць самога сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не атрымае даравання ніколі, але падлягае вечнаму асуджэнню. Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: “Ён мае нячыстага духа”.
    I прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Сядзеў каля Яго натоўп і казаў Яму: “Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе”.
    І сказаў ім у адказ: “Хто маці Мая і браты Мае?” І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: “Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці”.

Мк 3, 20–35


Складаныя пытанні веры
   Вось вынікі абвяшчэння Добрай Навіны: падазрэнне ў вар’яцтве, абвінавачванне ў змове са злым духам. Нічога дзіўнага, што ў такой сітуацыі самыя блізкія Езусу людзі – Яго Маці і сваякі – хацелі Яго неяк абараніць ад абвінавачванняў і небяспекі. Але і ў гэтым выпадку іх жэст зычлівасці быў сустрэты дзіўнай рэакцыяй з боку Езуса. Ці Марыя, якая непакоілася пра Яго, зразумела адказ Сына? Шуканне разумення мацней за ўсё балела пад крыжам...