Спасланне Святога Духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. I, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Ян 20, 19–23


Моцныя Святым Духам
   Урачыстасць Спаслання Святога Духа заахвочвае нас задумацца над прысутнасцю гэтага Духа ў Хрыстовым Касцёле. Ён заўсёды з ім. Ён з самага пачатку эфектыўна дзейнічае. Пачынаючы ад золку гісторыі абвяшчэння Евангелля Апосталамі. Так, як мы ніколі не звяртаем увагі на паветра, хоць яно неабходна нам для жыцця, так і Святы Дух застаецца непрыкметны, далікатны, але заўсёды неабходны, каб Касцёл мог дзейнічаць і выконваць у свеце сваю збаўчую місію.
    А ў чым яна заключаецца, прыгадвае сённяшні фрагмент Евангелля: Апосталы разам са Святым Духам атрымалі заданне адпускаць грахі, а значыць, указанне весці ў свеце барацьбу са злом і яго вынікамі. Як Касцёл выконвае сваю місію? Ці сёння вакол нас менш зла, чым яго было вакол Апосталаў? Гэтае пытанне вышэй за нашыя магчымасці. Але бясспрэчна адно: дзякуючы перамозе Хрыста над смерцю, дзякуючы той першай сустрэчы ў вячэрніку, а затым, праз 50 дзён пасля яе, спасланню на Касцёл Святога Духа, у нашым распараджэнні ёсць усё, што неабходна для эфектыўнай барацьбы са злом, якое спрабуе нас ахінуць. Мы можам не толькі змагацца са злом, але і перамагаць! Дастаткова ўсведамляць тое, што ў нас ёсць магутны саюзнік, і пачаць супрацоўнічаць з Ім. Ён нават нашыя паражэнні і памылкі можа перамяніць у перамогу.