V Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце”. Кажа яму Тамаш: “Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?”. Езус сказаў яму: “Я – дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Калі вы ведаеце Мяне, то будзеце ведаць і Айца Майго. І адгэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі”. Філіп кажа Яму: “Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам”. Адказаў яму Езус: “Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца. Дык чаму ты кажаш: «Пакажы нам Айца»? Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх спраў. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца”.

Ян 14, 1–12


Моц Слова
   Дыялог паміж Езусам і Яго вучнямі, які вёў да веры, быў нялёгкім для абодвух бакоў. У Апосталаў тыя праўды, якія перадаваў ім Езус, увесь час пакідалі шырокае поле сумненняў. Тлумачэнні Езуса і для нас – так, як і для Апосталаў – з’яўляюцца толькі (і ажно!) фундаментам збаўлення. Езус не перажываў ніякіх ваганняў: Ён ведаў, што ў Яго словах была моц, мацнейшая за людскія сумненні!