ХXVII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: “Што наказаў вам Майсей?” Яны сказалі: “Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца”. А Езус сказаў ім у адказ: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”.
    У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: “Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. I калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе за іншага, чыніць распусту”.

Мк 10, 2-16


Права дзіцяці на любоў
   Часы змяніліся, але чалавек зас­таўся такі самы: са сваімі слабасцямі, планамі на будучыню, якія не супадаюць з планамі Бога. Ігнараванне Божых законаў накладаецца на абсалютную адсутнасць адказнасці за іншага чалавека. Сужэнства, якое бачыцца Створцу як адзіная, непаўторная еднасць мужчыны і жанчыны, замяняецца сёння адносінамі, дзе ў разлік бяруцца прыемнасць, падыход, дыктуемы выгадай, пошукам асабістага “я”, а значыць, эгаізмам.
    Гэта не выпадковасць, што адразу ж пасля дыскусіі аб неразрыўнасці сужэнства Евангеліст успомніў пра дзяцей. Гэта яны з’яўляюцца найбольшай радасцю не толькі бацькоў, але і Бога. Яны больш за ўсіх пакутуюць у выніку драм разбітых сямей.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч