XIV нядз. звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.
    Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

Мц 11, 25-30


Навучанне ані лёгкае, ані простае
   Парадаксальна ў словах самога Езуса можна адчуць нотку стомленасці. Таму што гэтыя словы заахвочвання для стомленых, схіленых пад цяжарам жыцця Езус выказвае адразу ж пасля таго, як здзіўляўся чалавечаму малаверству. Столькі абвяшчэння Евангелля, так шмат знакаў моцы, а такія нечакана малыя вынікі намаганняў! Езус у намаганні абвяшчэння Евангелля, становіцца ў адзін рад з усімі, хто імкнецца яго зразумець. Яго навучанне - ані лёгкае, ані простае. Чалавечая мудрасць і прадбачлівасць могуць аказацца недастатковымі. Патрэбна ўмяшанне зверху, ад Айца. Тады нават просты чалавек зможа зразумець Божыя справы. Таму пыха не толькі пачынае спіс галоўных грахоў, але таксама з’яўляецца непераадольнай перашкодай для прыняцця веры.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч