Спасланне Св. Духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: «Супакой вам!» I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: «Супакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». I, сказаўшы гэта, дыхнуў на іх і кажа: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца».

Ян 20, 19-23


Месца і час радасці вучняў
   У вялікіх справах праходзяць па-за нашай увагай дэталі. Але гэтыя абмінутыя дробязі становяцца істотнымі дзякуючы таму, што яны маюць удзел менавіта ў вялікіх падзеях. Так як прывітанне святара на пачатку кожнай св. Імшы, выражанае ў «Пан з вамі». У гэтым прывітанні гучыць рэха першых слоў, сказаных Хрыстом Апосталам у Вячэрніку ў дзень Змёртвыхпаўстання: «Супакой вам!» Мы прыходзім на св. Імшу, каб сустрэць Змёртвыхпаўсталага. Мы ведаем пра Яго ўсё: што Ён – Божы Сын, мы пазналі Яго навучанне, ведаем, што Ён пакутаваў і памёр за нас і паўстаў з памерлых для нашага збаўлення. Ён прыходзіць да нас, бо захацеў быць з намі назаўжды. Сваю прысутнасць Ён зрабіў такой неабходнай і безумоўнай для нас, як штодзённы хлеб на нашым стале. І хоць мы разам ужо на працягу 20 стагоддзяў, але ў кожнай сустрэчы Ён з'яўляецца для нас усё новым адкрыццём і няспыннай радасцю. Аналагічна як тады для Апосталаў ў Вячэрніку. Так будзе ажно да канца часоў: Ён будзе прыходзіць і паўтараць: «Супакой вам!». Каб мы паверылі, што ёсць любоў, мацнейшая за нянавісць, жыццё – за смерць, прабачэнне – па-над зробленым злом, што ёсць Божая моц, больш дзейсная за чалавечую.
    Давайце толькі захочам апынуцца ў адпаведным месцы і часе: у нашым касцёле – сённяшнім Вячэрніку. Там мы пачуем: «Пан з вамі», і там ахопіць нас моц Святога Духа.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч