IV нядзeля Адвэнта

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было такім: калі Маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым яны злучыліся, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога. Язэп жа, Яе муж, паколькі быў справядлівы і не хацеў Ян зняславіць, надумаўся тайком Яе адпусціць. А калі ён пра гэта думаў, вось Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: “Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў яго”.(…) Затым Язэп, узняўшыся ад сну, зрабіў так, як яму загадаў Анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку”.

Мц 1, 18-24


У апісанні таямніцы ўцелаўлення ці прыходу Езуса на зямлю, здзіўляе спосаб, якім Бог рэалізуе свае планы. А дакладней, Яго поўны тактоўнасці спосаб уплыву на лёсы паасобных людзей. Збавенне, будучы працай Бога ў дачыненні да ўсяго стварэння, патрабуе згоды чалавека! Як бы Бог быў абмежаваны людской свабодай у сваёй дзейнасці.Часам робіцца ўражанне, як бы Ён баяўся чалавечага адказу, ці згодзіцца на Божыя прапановы. Так было ў Назарэце падчас Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Бог пасылае анёла з весткай, што Марыя павінна стаць Маці Яго Сына. Анёл не толькі прыносіць Божае пасланне, але адказвае на сумненні Марыі, стараецца іх развеяць, супакойвае, што для Бога няма нічога немагчымага. Аналагічная справа адбываецца з Юзафам. У яго таксама ёсць важная роля для выканання ў гэтай таямніцы. Ён павінен стаць Апекуном Святой Сям’і. Таму Бог знаёміць яго са сваімі планамі. І робіць гэта з вялікай далікатнасцю. Замест указання выбірае шлях заахвочвання, дадае адвагі. Бог, тлумачачы Юзафу свае планы, перш за ўсё звяртаецца да яго: “Не бойся”.
    Надзвычайна Божая ўсемагутнасць, якая патрабуе супрацоўніцтва чалавека. Захоўвае нашую свабоду. Асаблівую, але сапраўдную і … эфектыўную.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч