У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. I зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах.
Сапраўды кажу вам: “Не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць. А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Aйцец”.
†
Mк 13, 24-32
Таму, апрача бездапаможных спробаў ахапіць розумам вечнасць, якая нас чакае, застаецца нам практычная праблема падрыхтавацца да яе. “З фігавага дрэва бярыце прыклад. Калі яго галінка лагаднее і пускае лісты, вы ведаеце, што ўжо блізка лета” (Мк 13, 28) – гаворыць Збавіцель, заахвочваючы нас шукаць і прачытваць знакі апошняга спаткання з Богам. Такая сустрэча з Творцам – пэўная, так як і ёсць пэўнае наступленне пораў году. Няхай не ўсыпяць нас сумненні ці празмерныя клопаты зямнога жыцця. Плануйце ж жыццё так, каб не страціць з вачэй вечнасці! Канчатковыя часы немінуча надыдуць і адкрыюць перад намі вечнасць. Добра, каб не была яна для нас драматычнай нечаканасцю, але радасным выкананнем спадзявання.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
>
< Папярэдняя | Наступная > |
---|