Добрасуседства

Экалагічная цнота

Мы ўсе плывём у адной лодцы. Калі нам добра, вылучаем гэтую радасць жыцця, і навокал становіцца больш прыемна. Ці звярталі вы ўвагу на тое, як добрасуседства ўплывае на дрэвы, жывёлу, людзей? Прапануем пранікнуцца гэтай ідэяй і пазнаёміцца з правіламі, паводле якіх яно адбываецца.
Карысць ад супрацоўніцтва
   Расліны пускаюць карані глыбока ў зямлю. Там іх радасна сустракаюць мікраарганізмы. Яны выкарыстоўваюць сонечную энергію і вырабляюць пажыўныя элементы – так будуецца здаровы арганізм. Ланцужкоў сімбіятычных адносін (узаемавыгаднае сужыццё розных відаў арганізмаў) бясконцае мноства.
    Каб убачыць падобныя адносіны ў прыродзе, дастаткова не ўмешвацца ў натуральны ход падзей. Назірайце, аналізуйце, што з чым узаемадзейнічае. Вясной не перакопвайце градкі: гэта не проста бескарыснае, але і прыгнятаючае ўрадлівасць мерапрыемства. Тое, што прынята называць пустазеллем, з’яўляецца выратаваннем глебы ад дэградацыі.majsiuk2    Розныя расліны вылучаюць рэчывы, якія могуць быць пагібельнымі ці гаючымі для суседніх раслін. Спазнаючы прынцыпы сімбіёзу, можна вырошчваць вялізныя ўраджаі. Вось чаму карысна пакідаць леташнюю лістоту і траву – яны служаць жыллём для насякомых і харчаваннем для жыхароў глебы. Калі пакідаць усё, як ёсць у прыродзе, можна назіраць законы добрасуседства і атрымліваць багатыя ўраджаі.
   
    Дрэвы пакутуюць ад адзіноты
    Разгалістае дрэва ў полі прыгожае, але зусім самотнае. Часцей за ўсё яно паказвае, што некалі на гэтым месцы быў дом ці лес. Дрэвы не пачынаюць расці ў адзіноце, ім таксама ўласцівы зносіны з іншымі дрэвамі. Гэта даследаваў і даказаў вучоны Пітэр Волебен. У дрэў ёсць свая выключная мова, пры дапамозе якой яны абменьваюцца інфармацыяй. Звычайна яны выкарыстоўваюць хімічныя і электрычныя імпульсы, у чым ім дапамагаюць грыбніцы, без якіх не з’яўляецца лес.
    Навукоўцы з Аўстраліі і Брытаніі таксама выявілі, што дрэвы выкарыстоўваюць каранёвую сістэму і патрэскваюць на частаце ў 220 герц. Так яны своечасова могуць перадаваць іншым дрэвам інфармацыю. І нават корань спілаванага дрэва падтрымліваюць таго ж віду суседзі.
    Гэтыя адкрыцці яшчэ раз паказваюць нам, наколькі шматстайнае ўсё жывое, якое імкнецца быць разам і жыць на карысць супольнасці.
   
    Нам дапамагае мікрабіёта
    У чалавека мноства памочнікаў. Нават мікробы знаходзяцца з ім у добрасуседстве. Яны паўсюль, ад іх не адгарадзіцца. Таму лепшае, што мы можам, – пагадзіцца, што яны нашы памочнікі. Напрыклад, у “Новай германскай медыцыне” доктар Хамер даследаваў, што адбываецца ў арганізме, калі ён хворы, і высветліў механізмы дапамогі чалавеку вялікай разнастайнасцю мікраарганізмаў.
    У кішэчным тракце такімі памочнікамі з’яўляецца мікрабіёта. Яна расшчапляе атрымліваемае пажыўнае асяроддзе да патрэбных арганізму элементаў. Нарыў вакол загнанай пад скуру стрэмкі – таксама сведчанне дапамогі для нас. Прырода прыдумала шмат механізмаў, якія можна заўважыць, калі пачынаеш прыглядацца да сябе.
   
    Інфузорыя-туфелька ачышчае ваду
    Бактэрыі, арганічныя рэшткі, якія знаходзяцца ў вадзе, – гэта выдатны корм для інфузорый. А яны з’яўляюцца выдатным кормам для малькоў. Жыццядзейнасць інфузорыі-туфелькі непасрэдна дапамагае ўсяму жывому атрымліваць гаючую, чыстую ваду. Для ачысткі вады неабходны час і магчымасць існаваць інфузорыям. Перашкодай можа стаць празмернае забруджванне вадаёмаў хімічнымі рэчывамі.
    Напрыклад, у бытавых мыйных сродках утрымліваюцца павярхоўна-актыўныя рэчывы (ПАР), яны могуць назапашвацца ў арганізме і парушаць яго натуральнае функцыянаванне. З-за ПАР вада празмерна цвіце, што знішчае жывыя арганізмы. Паспрабуйце адмовіцца ад рэчываў, якія ўтрымліваюць ПАР, і вы таксама зможаце стаць добрым суседам для ўсяго жывога.
   
    Праводзьце больш часу на прыродзе і з жывёламі
    Для чалавека вельмі карысна любое добрасуседства з птушкамі. Кожны від шчабеча на розных гукавых частотах, і арганізм чалавека здольны падстройваць рытм усіх органаў, як па камертону. А колькі дапамогі ў атрыманні ўраджаю і абароне дрэў. Колькі мы яшчэ не ведаем аб гэтым добрасуседстве. Будуйце для птушак домікі, высаджвайце кусты і пакідайце сухастой – яны за ўсё гэта будуць удзячны.
    Такімі ж здольнасцямі настройваць органы валодаюць жывёлы, дрэвы. Напрыклад, іпатэрапія вельмі добра дапамагае аднавіць сардэчны рытм. Мурчанне кашачых адбываецца на частаце 24-44 герц, у гэты час аднаўляюцца клеткі і актывізуюцца ахоўныя ўласцівасці арганізма.
    Будзьце добрыя з вашымі суседзямі! Нават калі вы не чакаеце дапамогі, яны шчыра вам яе даюць.