Святы Айцец - у Партугаліі

Свет

11 – 14 мая б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў з апостальскім візітам у Партугалію. Дэвізам пілігрымкі былі наступныя словы: “Разам накіроўваемся да надзеі”. Папа наведаў Лісабон, Фаціму і Порта.
    У Лісабоне Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Партугаліі Кавако Сільвія, прэм’ерам Джозэ Сакратэсам, патрыярхам Лісабону кардыналам Джозэ да Круз Палікарпа, членамі епіскапату, людзьмі культуры. Падчас св. Імшы на плошчы Тэрэйра до Расо Папа абвясціў гамілію і пасланне ў сувязі з 50-ай гадавінай заснавання санктуарыя імя Хрыста-Валадара ў Альмадзе.13 мая б.г. Бэнэдыкт XVI цэлебраваў св. Імшу ў санктуарыі імя Божай Маці ў Фаціме. Гэта быў найважнейшы пункт яго апостальскага візіту.Паўмільённы натоўп пілігрымаў з 35 краінаў свету напоўніў плошчу імя Пія XII перад базылікай у Фаціме.