Праваслаўна-каталіцкія перагаворы ў Варшаве

Свет

24 – 25 лютага 2010 г. прадстаўнікі маскоўскага патрыярхату нанеслі візіт у Польшчу, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі польскага праваслаўя і правялі перагаворы з дэлегацыяй польскага епіскапату. Як паведамляе інфармацыйная служба маскоўскага патрыярхату мэта візіту – устанаўленне супрацоўніцтва паміж народамі Польшчы, Украіны, Беларусі і Расіі. Дэлегацыя з Масквы ўдзельнічала ў пасяджэнні міжверавызнанёвай камісіі, дзе былі абмеркаваны магчымасці палепшыць адносіны паміж славянскімі народамі пасля трагічных падзеяў мінулага. У выніку была створана рабочая група для выпрацоўкі сумеснага дакументу аб прымірэнні народаў. Прадстаўнікі польскага праваслаўя і каталіцкага Касцёла ў Расіі будуць уключаны ў працу рабочых групаў.