Эўхарыстычны цуд у Сакулцы?

Свет

У палове кастрычніка закончыла працу спецыяльная касцёльная камісія, скліканая ардынарыем Беластоцкай архідыяцэзіі, арцыбіскупам Эдвардам Азароўскім, якая даследавала акты па справе мяркуемага эўхарыстычнага цуду ў Сакулцы. Акты гэтай справы былі перададзены ў апостальскую нунцыятуру ў Варшаву.
    Надзвычайнае здарэнне адбылося паўгода таму назад. Падчас удзялення св. Камуніі ў ксяндза выпала з келіха Гостыя, якая была паднята з зямлі і змешчана ў спецыяльны літургічны посуд з вадой. Праз некалькі дзён убачылі на Гостыі чырвоную пляму. Пасля яе даследавання патамарфолагі прыйшлі да вываду, што гэта была тканка сардэчнай мышцы. Таму цуд у Сакулцы можа пацвердзіць веравызнанне Касцёла аб тым, што падчас кожнай св. Імшы моцай Святога Духа хлеб перамяняецца ў Цела Хрыста, а віно – ў Яго Кроў.