Камісія па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Да задач Сінадальнай камісіі па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур належыць унутраная арганізацыя лакальнага Касцёла. Прадметам пасяджэнняў Камісіі з’яўляюцца пытанні, змешчаныя ў рабочым праекце, прадстаўленым генеральным сакратарыятам Сінода. Галоўныя тэмы – дыяцэзіяльныя і парафіяльныя фінансы, заробак духоўных асоб і свецкіх працаўнікоў касцёльных структур, а таксама распараджэнне касцёльным дабром.
У сувязі са спецыфічным характарам пытанняў, якія належаць да кампетэнцыі Камісіі, яна складаецца выключна з дыяцэзіяльных святароў. Сярод яе членаў – пробашчы буйных гарадскіх парафій і невялічкіх вясковых супольнасцей, ксяндзы, якія займаюць розныя пасады ў курыі, і парафіяльныя вікарыі, душпастыры са шматгадовым досведам і тыя, хто толькі распачынае святарскі шлях. Такая разнастайнасць нават абавязковая, паколькі разглядаемыя пытанні датычаць усёй дыяцэзіяльнай супольнасці, а сутнасць сінадальных прац заключаецца ў распрацоўцы такіх рашэнняў, якія былі б аптымальнымі з пункту гледжання ўсіх членаў мясцовага Касцёла.
    У ходзе працы Камісіі вырашана прапанаваць біскупу заснаваць у дыяцэзіі Раду па справах эканомікі. У яе кампетэнцыю ўваходзіла б, між іншым, апрацоўка бюджэту і эканамічнай сітуацыі ў мясцовым Касцёле, а таксама кантроль над распараджэннем фінансамі асобных парафій. Рада магла б выконваць кансультатыўную функцыю ў абмеркаванні рацыянальнасці парафіяльных мерапрыемстваў і праектаў, найбольш эфектыўных спосабаў іх рэалізацыі, а таксама прыярытэтаў у стратэгіі кіравання матэрыяльнымі каштоўнасцямі парафіі.
    Задача Камісіі па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур палягае на прыстасаванні прапанаваных рашэнняў да патрэб і рэалій Гродзенскага Касцёла, а дзе гэта неабходна – на распрацоўцы іншых рашэнняў, больш прыдатных для актуальнай сітуацыі.
    Просім аб святле Святога Духа на далейшую працу Сінадальнай камісіі па справах новай евангелізацыі, перад якой цяпер стаіць важная задача шукання практычных рашэнняў, каб абвяшчэнне Евангелля ў нашай дыяцэзіі было яшчэ больш плённым.