Малітва на кожны дзень (10)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва нарачоных
    Святая Марыя, Маці Божая. Мы прыносім Табе наша каханне. Паглядзі на яго сваім ласкавым позіркам і навучы нас прыгожа кахаць. Ты, што ўся з’яўляешся Любоўю, распалі і нашыя сэрцы. Чувай, каб нашае каханне засталося моцным і адданым. Няхай яно яшчэ больш набліжае нас да Бога і робіць адчувальнымі да патрэб каханай асобы і нашых блізкіх. Няхай яно захоўвае нас ад зла і настройвае на працу над сабой. Няхай зробіць нас здольнымі дзяліцца дарам любові з каханым чалавекам. Марыя, не дапусці, каб каханне, якое так цудоўна нас злучыла, калісьці астыла і згасла з-за нашай няўважлівасці. Дапамагай нам знаходзіцца ў Хрысце і чэрпаць нашае каханне з паўнаты Яго сэрца. Амэн.