Малітва на кожны дзень (9)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва падзякі за 25 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі
    Усемагутны і міласэрны Божа ў Тройцы Адзіны! Мы праслаўляем Цябе і дзякуем Табе за ўсе ласкі і даброты, якімі Ты надзяляў Божы люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 25 гадоў!
    Просячы прабачэння за нашыя грахі і занядбанне, молім Цябе праз заступніцтва Марыі, Маці Міласэрнасці і Апякункі нашай, каб Ты і ў далейшым накіроўваў нас у сваім ласкавым Провідзе, адорваючы наш дыяцэзіяльны Касцёл супакоем і адзінствам, а таксама святымі пакліканнямі.
    Блаславі нашага Пастыра ў еднасці з усімі святарамі дыяцэзіі. Захоўвай у святасці нашыя сем’і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
    Дазволь нам трываць з Табой у супольнасці з Паўсюдным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй славы і няспынна Табе служыць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.