Малітва на кожны дзень (7)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за моладзь
   Малітва за моладзь Ойча наш, клапоцячыся пра моладзь, мы просім Цябе аб асаблівых ласках для яе. Дапамажы маладым людзям знайсці праўду, якой яны прагнуць, і ўчыні так, каб іх не сапсавалі падман і крывадушнасць свету. Захавай іх адчувальныя душы ад зла і амаральнасці, якія забіраюць сэнс жыцця і надзею, а таксама аддаляюць ад Цябе, Божа – адзінага дабра і нашай мэты. Пакажы ім, Ойча, як навукай і працай падрыхтавацца да прыняцця абавязкаў, якія чакаюць іх у жыцці. Няхай яны цешацца прыгажосцю свету і сваёй любоўю, няхай давяраюць бацькам і выхавальнікам. У Тваім Сыне, а нашым Пану Езусе Хрысце няхай знаходзяць дарогу, праўду і жыццё. Амэн.